Міхаіл Майсеевіч Бацвіннік | |
---|---|
![]() | |
Краіны: | |
Дата нараджэння: | 17 жніўня 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 5 мая 1995[4][1][…] (83 гады) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Званне: | гросмайстар[d], майстар спорту СССР па шахматах[d] і International Judge of Chess Compositions[d] |
![]() |
Міхаіл Майсеевіч Бацвіннік (4 (17) жніўня 1911 года, Куокала, Выбаргская губерня, Вялікае княства Фінляндскае — 5 мая 1995, Масква) — 6-ы ў гісторыі шахмат і 1-ы савецкі чэмпіён свету (1948—1957, 1958—1960, 1961—1963). Гросмайстар СССР (1935), міжнародны гросмайстар (1950) і арбітр па шахматнай кампазіцыі (1956); заслужаны майстар спорту СССР (1945), 6-разовы чэмпіён СССР (1931, 1933, 1939, 1944, 1945, 1952), абсалютны чэмпіён СССР (1941). Чэмпіён Масквы (1943/44). Шасціразовы пераможца шахматных Алімпіяд у складзе каманды СССР (двухразовы пераможца ў асабістым заліку). Старшыня Усесаюзнай шахматнай секцыі (1938—1939) і праўлення таварыства «СССР — Нідэрланды» (з 1960). Заслужаны работнік культуры РСФСР (1971), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расіі (1991). Доктар тэхнічных навук, прафесар.