У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Добкін.
Міхаіл Маркавіч Добкін (укр.: Михайло Маркович Добкін, 26 студзеня1970, Харкаў) — украінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Кандыдат у прэзідэнты Украіны 2014 года ад Партыі рэгіёнаў.
Старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі (2010—2014), старшыня Харкаўскай абласной арганізацыі Партыі рэгіёнаў, кіраўнік адміністрацыі Харкава (2006—2010), народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны IV склікання (2002—2006). Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання з 27 лістапада 2014 года.