Мічыганскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Michigan State University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Michigan State University |
Заснаваны | 1855 |
Студэнты | 45 100, 39 423[1] і 45 314[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Іст-Лансінг, Мічыган, ЗША |
Сайт | msu.edu |
![]() |
Мічыганскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Michigan State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Іст-Лансінг у штаце Мічыган, ЗША.
Ён быў заснаваны ў 1855 годзе як сельскагаспадарчы Мічыганскі дзяржаўны каледж, першы ў сваім родзе ў краіне. У 1955 годзе штат афіцыйна зрабіў каледж універсітэтам, а цяперашняя назва была прынята ім ў 1964 годзе. Універсітэт з'яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю.
Выкладчыкі, выпускнікі і супрацоўнікі ўніверсітэта ўключаюць 2 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 20 стыпендыятаў Родса, 20 стыпендыятаў Маршала, 18 стыпендыятаў Чэрчыля, 17 стыпендыятаў Трумэна, 5 стыпендыятаў Мітчэла, 13 стыпендыятаў Удала, 53 стыпендыятаў Голдуотэра, 215 стыпендыятаў Фулбрайта і 8 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі.