Мішэль Дэбрэ (фр.: Michel Debré; 5 студзеня 1912, Парыж, Францыя — 2 жніўня 1996, Эндр і Луара, Францыя) — французскі палітычны дзеяч, блізкі супрацоўнік Шарля дэ Голя, першы прэм’ер-міністр французскай Пятай рэспублікі (1959—1962). Член Французскай акадэміі (1988). Дэбрэ — адзін з найбуйнейшых палітычных дзеячаў Францыі пасляваеннай эпохі. Менавіта ён увасобіў канстытуцыйныя ідэі Шарля дэ Голя ў Канстытуцыі 1958 года, якая лічыцца самым паспяховым канстытуцыйным праектам у гісторыі Францыі. Яго ж лічаць у Францыі галоўным ідэолагам галізму пасля, зразумела, самога дэ Голя.