Мішэль П'ер-Луі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Jacques-Édouard Alexis[d] | ||||||
Пераемнік | Jean-Max Bellerive[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 кастрычніка 1947[1] (77 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мішэль Дзювіўе П’ер-Луі (фр. Michèle Duvivier Pierre-Louis; нар. 5 кастрычніка 1947) — прэм’ер-міністр Гаіці з 5 верасня 2008 па 11 лістапада 2009 года, другая жанчына на гэтай пасадзе.
У 2008 годзе яе кандыдатура была ўнесена прэзідэнтам Рэнэ Прэвалем пасля таго, як двухпалатны парламент Гаіці адправіў у адстаўку прэм’ер-міністра краіны Жака-Эдуара Алексіса і адхіліў дзве папярэднія намінацыі прэзідэнта Рэнэ Прэваля.
Праца П’ер-Луі была ўскладнена ўраганамі, якія выклікалі вялікія чалавечыя ахвяры. У 2009 годзе яе абвінавацілі ў растраце сум, выдзеленых на барацьбу з іх наступствамі. Сама П’ер-Луі адпрэчыла ўсе абвінавачанні, але была адпраўлена ў адстаўку.