Навата
| ||||||||||||||||
Навата (англ.: Novato) — горад у акрузе Марын штата Каліфорніі, ЗША. Насельніцтва — 53 419 чалавек (2016). Горад уваходзіць у рэгіён Норт-Бей. Навата размешчаны прыкладна за 16 км на паўночны захад ад Сан-Рафела і за 48 км на поўнач ад Сан-Францыска па шашы U.S. 101. Першае паштовае аддзяленне ў Навата было адчынена ў 1856 годзе, яно прапрацавала да 1860 года. Новае паштовае аддзяленне было адкрыта толькі ў 1891 годзе.
Першая школа была пабудавана ў горадзе ў 1859 годзе на рагу Грант-авеню (цяпер бульвар Рэдвуд — англ. Redwood Boulevard).