Наньнін[2] — гарадская акруга ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне КНР, эканамічны, адміністрацыйны і культурны цэнтр Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна, знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы раёна. Клімат вільготны субтрапічны. Лета гарачае і вільготнае. Сярэдняя тэмпература лета (ліпеня і жніўня) — 33 °C. Зімы — вільготныя і халодныя, мінімальныя тэмпературы студзеня — 10 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1372 мм. Гарадскі аэрапорт Усю. У горадзе праходзіў Чэмпіянат свету па спартыўнай гімнастыцы 2014.
Зноскі