Наперстаўка буйнакветная | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Digitalis grandiflora Mill., (1768) | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Наперстаўка буйнакветная, Наперстаўка няпэўная[1], Палечнік жоўты[2] (Digitális grandiflóra) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Наперстаўка (Digitalis) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).
Карэнішча кароткае, мачкаватае, шматгалоўкавае.
Сцёблы 40-120 см вышынёй, прамыя, простыя, радзей ля аснавання пэндзля галінастыя, у верхняй частцы пакрытыя залозістымі валасінкамі, у ніжняй — пераважна доўгімі рэдкімі валасінкамі, у сярэдняй частцы голыя або рассеяна валасістыя.
Лісце светла-зялёнае, большай часткай падоўжана-ланцэтнае, завостранае, дробнапільчатае або цэльнакрайняе, знізу, асабліва па жылкам і па краі, пакрытыя залозістымі (на аднаклеткавай ножцы і з двуклеткавай галоўкай) і простымі (большай часткай з шасці клетак) валасінкамі. Разеткавае і ніжняе сцябловае лісце 7-25 см даўжынёй і 2-6,5 см шырынёй, даўгавата-ланцэтнае, ля аснавання паступова адцягненае ў кароткі і шырокі хвосцік. Сярэдняе сцябловае лісце яйкападобна-ланцэтнае і большай часткай сядзячае. Верхняе сцябловае лісце сядзячае, даўгавата-ланцэтнае, каля 4 см даўжынёй і 1 см шырынёй, паступова змяншаецца ў памерах і пераходзячае ў пазушныя прыкветкі.
Кветкі гарызантальна адхіленыя, паніклыя, сабраны ў большай часткай кароткія (6-25 см даўжынёй) і рэдкія верхавінкавыя гронкападобныя суквецці. Кветаножкі пры кветках 2,5 мм даўжынёй, пры пладах 5-15 мм даўжынёй, коратка залозіста- апушаныя. Долі чашачкі 4-7 мм даўжынёй і 1-2 мм шырынёй, пры пладах да 9 мм, ланцэтныя, вострыя, залозіставаласістыя. Вяночак серна-жоўты, на ўнутранай паверхні з бураватымі жылкамі, у сухім выглядзе жоўты або буры, звонку рассеяна залозістаапушаны, 3-4 см даўжынёй і 15-20 мм шырынёй, няправільна званочкавы; верхняя губа невыразна двухлопасцевая, каля 2 мм даўжынёй, сярэдняя лопасць ніжняй губы трохкутная, можа быць завостранай, 5-7 мм даўжынёй, бакавыя лопасці трохкутныя, вастраватыя, 2-3 мм даўжынёй.
Каробачка 8-14 мм даўжынёй, 5-8 мм шырынёй, яйкападобная, тупаватая, густа пакрыта валасінкамі. Насенне чатырохгранна-прызматычнае, 0,8-1,2 мм даўжынёй і каля 0,5 мм шырынёй. Цвіце ў чэрвені — ліпені.
Від апісаны з Еўропы.
Злева направа: сцябло, ліст, суквецце, кветкі
|
Еўропа: Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Славакія, Германія, Венгрыя, Польшча, Швейцарыя, Албанія, Балгарыя, краіны былой Югаславіі, Грэцыя, Італія, Румынія, Францыя; тэрыторыя былога СССР: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Еўрапейская частка Расіі, Украіна, Заходняя Сібір (поўдзень); Азія: Турцыя[3].
Расце ў лісцяных і змешаных лясах, на узлесках і высечках, часта на задзернаваных і камяністых схілах сярод хмызнякоў, радзей на рознатраўных лугах.
Як і Digitalis lanata, наперстаўка буйнакветная ўтрымлівае кардыятанічныя гліказіды (кардэналіды), галоўныя з іх — дыгіланіды (ланатазіды) А, В, С[4].
Лісце наперстаўкі ўтрымлівае сардэчныя гліказіды, сапаніны, флаваноіды і некаторыя іншыя рэчывы.
Лекавая, ядавітая і дэкаратыўная расліна.
У навуковай медыцыне выкарыстоўваюць лісце наперстаўкі лац.: Folia Digitalis. Прэпараты з яго прызначаюцца пры лячэнні складаных парушэнняў кровазвароту (сардэчнай дэкампенсацыі), вострай і хранічнай сардэчнай недастатковасці, пры парушэнні рытму сардэчных скарачэнняў, клапанных заганах сэрца і іншых парушэннях сардэчнай дзейнасці.
У ветэрынарыі лісце наперстаўкі выкарыстоўваюць пры парушэнні сардэчнай дзейнасці ў жывёл.
Усе органы наперстаўкі атрутныя. Ужыванне іх жывёламі ў вялікай колькасці прыводзіць да ўзрушанасці працы сэрца, звужэння крывяносных сасудаў, засмучэння стрававання.
Расліна прыдатна для вырошчвання на кветніках, а таксама ў зацененых месцах паркаў і лесапаркаў.
Для вырошчвання наперстаўкі адводзяць участак, абаронены ад халодных паўночна-ўсходніх вятроў. Лепш расце на лёгкіх суглінкавых і супяшчаных чарназёмных глебах, але не кіслых.
Перад пасевам ўчастак перакопваюць на глыбіню 22-27 см.
Размножваюць як расадай, вырашчанай у парніках, так і насеннем, якое высейваюць пад зіму або рана вясной з міжраддзямі 60 см. Доглад за пасевамі заключаецца ў шматразовым рыхленні глебы, у праполцы і унясенні ўгнаенняў (200 кг гною, 2 кг суперфасфату і 1 кг калійных соляў на 100 м²).
Збіраюць прыкаранёвае і сцябловае лісце восенню ці вясной, да пачатку цвіцення, зрываючы яго рукамі. Складаюць, НЕ ўтрамбоўваючы, у невялікія кошыкі. Хутка сушаць на гарышчах пад жалезным дахам, але лепш у сушылках пры тэмпературы 55-60°. Сухія лісце пакуюць у цюкі або фанерныя скрыні, высланыя паперай, вагой па 50 кг.
Захоўваюць у сухіх памяшканнях на верхніх стэлажах. Тэрмін захоўвання — два гады.