Нармандская мова | |
---|---|
Саманазва | Normaund |
Краіны |
![]() ![]() ![]() |
Рэгіёны |
Нармандыя Нармандскія астравы |
Агульная колькасць носьбітаў | — |
Статус | сур’ёзная пагроза[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | French alphabet[d] |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | roa |
ISO 639-3 | — |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 392 |
Ethnologue | nrf |
LINGUIST List | fra-nor |
ELCat | 3284 |
IETF | nrf |
Glottolog | norm1245 |
![]() |
Нармандская мова — адна з ойльскіх раманскіх моў. Таксама для абазначэння гэтай мовы выкарыстоўваецца тэрмін нармандска-французская мова, аднак гэтым тэрмінам таксама абагульнена завуць англа-нармандскую і французскую законную мову, якая раней ужывалася ў юрыдычнай практыцы ў Вялікабрытаніі[1]. Ужываецца ў Францыі ш Нармандыі і на Нармандскіх астравах, якія належаць Вялікабрытаніі.
Нармандская мова з’яўляецца гутарковай мовай у Нармандыі, аднак статусу афіцыйнай мовы яна не мае, але класіфікуецца як рэгіянальная мова.
На Нармандскіх астравах нармандская мова распаўсюджаны раздробнена, аднак яна не з’яўляецца ізаляванай. У рамках Брытана-Ірландскага Савета, Брытанскім і Ірландскім урадамі на астравах Джэрсі рэгіянальным прызнаны джэрсійскі дыялект, на востраве Гернсі — гернсійскі дыялект, і саркскі дыялект на востраве Сарк.
Саркскі дыялект з’яўляецца перайначаным джэрсійскім дыялектам, што ўжываўся каланістамі з Джэрсі, якія пасяліліся на незаселеным востраве ў XVI стагоддзі.
Апошнія носьбіты олдэрнійскага дыялекту, для якіх ён быў родным, сканалі ў XX стагоддзі, аднак некаторыя жыхары Олдэрні дагэтуль размаўляюць на гэтым дыялекце. Хермскі дыялект, які быў распаўсюджаны на востраве Херм, таксама вымер, аднак дата яго знікнення невядома.
Ізаглоса, названая лініяй Жарэ, падзяляе паўночныя і паўднёвыя дыялекты нармандскай мовы (лінія, якая праходзіць ад Гранвіля на беразе Ла-Манша да бельгійскай межы). Існуюць таксама адрозненні паміж заходнімі і ўсходнімі дыялектамі.