З насельніцтвам больш за 44 млн чал. Аргенціна — трэцяя пасля Бразіліі і Калумбіі дзяржава Паўднёвай Амерыкі. Насельніцтва Аргенціны было сфарміравана хвалямі міграцыі з Еўропы на іспанскім падмурку. Індзейскі субстрат тут меў меншае значэнне, чым для большасці краін Лацінскай Амерыкі. Для Аргенціны характэрная даволі слабая заселенасць тэрыторыі. Сталічная агламерацыя — Вялікі Буэнас-Айрэс — адносіцца да ліку найбуйнейшых гарадоў Амерыкі.
Гістарычна для Аргенціны быў характэрны невысокі натуральны і значны міграцыйны прырост. Натуральны прырост Аргенціны і ў пачатку XXI стагоддзя застаецца стабільна невысокім — 0,91 % у 2017 годзе.[1]. Аднак вартым будзе зазначыць, што па меры змяншэння нараджальннасці ў краінах Лацінскай Амерыкі, аргенцінскі паказчык прыросту сёння практычна зраўняўся з сярэднім па рэгіёне. Аргенціна можа пахваліцца адным з найвышэйшых у Лацінскай Амерыцы паказчыкаў працягласці жыцця — 77 гадоў у 2017. [2]
Сто гадоў таму Аргенціна была прыцягальнай для мігрантаў з Еўропы. Толькі ў перыяд з 1880 па 1950 гады ў Аргенціну прыехала больш за 5 мільёнаў імігрантаў. Насельніцтва краіны расло на 4 % штогод. Міграцыйны прырост зменшыўся пасля другой сусветнай вайны, апошняй вялікаю хваляй еўрапейскіх мігрантаў сталі нацысцкія паслугачы, якіх краіна прыняла яўна і таемна. У канцы XX ст. Аргенціна «перапрафілявалася» на прыём мігрантаў з бяднейшых лацінаамерыканскіх дзяржаў, а ў пачатку XXI ст. Аргенціна ператварылася ў краіну эміграцыі, праўда, нязначнай — 0,1 % у 2017.[3]
Больш за 90 % насельніцтва — аргенцінцы, нашчадкі эмігранаў з Іспаніі, Італіі. Аргенцінцы размаўляюць на іспанскай мове. Жывуць таксама украінцы, палякі, беларусы, немцы, яўрэі, італьянцы. Карэнных жыхароў — індзейцаў — засталося каля 100 тысяч чалавек. Большасць індзейцаў жыве на поўначы: гэта кечуа і гуарані, а таксама араўканы каля мяжы з Балівіяй і Парагваем; тэхуэльча жывуць у Патагоніі. Метысаў, што гавораць на мове кечуа, каля 200 тыс. чалавек.
Большасць вернікаў — католікі, ёсць пратэстанты, хоць прантэстантызм у Аргенціну пранікае павольней чым у іншыя краіны рэгіёну, нямала праваслаўных — нашчадкаў мігрантаў з Усходняй Еўропы.
Большасць насельніцтва сканцэнтравана ў Пампе, Патагонія заселена зусім рэдка. Гарадское насельніцтва — 92 %, больш як трэцяя частка гараджан жыве ў Вялікім Буэнас-Айрэсе — сталічнай [[агламерацыя|агламерацыі] (15,8 млн чал у 2015.[4].
Месца | Галоўны горад | Правінцыя | Насельніцтва (тыс.) | Рэгіён |
---|---|---|---|---|
1 | горад Буэнас-Айрэс | (горад i правінцыя) | 19 251 | Пампа |
2 | Кордава | Кордава | 1 513 | Пампа |
3 | горад Пакапіа | Санта-Фэ | 1 295 | Пампа |
4 | Мендоса | Мендоса | 1 009 | Куё |
5 | горад Ла-Плата | Буэнас-Айрэс | 858 | Пампа |
6 | Сан-Мігель-дэ-Тукуман | Тукуман | 833 | Паўднёвы-Захад |
7 | Мар-дэль-Плата | Буэнас-Айрэс | 700 | Пампа |
8 | Сальта | Сальта | 531 | Паўднёвы-Захад |
9 | Санта-Фэ | Санта-Фэ | 524 | Пампа |
10 | Сан-Хуан | Сан-Хуан | 456 | Куё |
11 | Рэсістэнсія | Чака | 400 | Гран-Чака |
12 | Неўкен | Неўкен | 392 | Патагонія |
13 | Сант’яга-дэль-Эстэра | Сант’яга-дэль-Эстэра | 389 | Гран-Чака |
14 | Карыентэс | Карыентэс | 332 | Месапатамія |
15 | Бая-Бланка | Буэнас-Айрэс | 310 | Пампа |
Насельніцтва Аргенціны на Вікісховішчы |