Наста Ройц

Наста Ройц
харв.: Nasta Rojc
Фатаграфія
Дата нараджэння 6 лістапада 1883(1883-11-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 1964(1964-11-06)[1][2] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Branko Šenoa[d][4]
Род дзейнасці мастачка, скульптарка
Уплыў Oton Iveković[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наста Ройц (харв.: Nasta Rojc; нар. 6 лістапада 1883, Б’елавар, Аўстра-Венгрыя — 6 лістапада 1964, Заграб, Югаславія) — харвацкая мастачка.

Наста Ройц нарадзілася ў сям’і палітыка Мілана Ройца. Пачаўшы захапляцца жывапісам, яна сутыкнулася з непаразуменнем з боку бацькі, якое ёй удалося пераадолець толькі выйшаўшы замуж за мастака з забяспечанай сям’і Браніміра Шэноа.

Свае першыя мастацкія навыкі яна атрымала ў Б’елаварскай гімназіі ў Ёсіпа Хохнеца і ў прыватнай школе Атона Івекавіча ў Заграбе, дзе напісала свае першыя карціны: «Ulica u snijegu» (1900-02) і «Imanje Rojčevo i Snopovi žita» (1902). Затым яна пераехала ў Вену, дзе з 1902 па 1904 год вучылася ў жаночай мастацкай школе ў Людвіга Міхалека, Ганса Ціхі і Ціны Блаў, з дапамогай якой Ройц ў 1905 годзе стварыла пленэр «Motiv iz Bistre». Праз два гады яна пераехала ў Мюнхен для навучання ў жаночай Акадэміі ў Генрыха Кніра і Ангела Янка. Там жа яна завяла знаёмства са скульптарам Міраславам Кралевічам, што заахвоціла яе вярнуцца ў Вену для вывучэння скульптурнага рамяства[5].

Пад канец першай сусветнай вайны Ройц стала членам суфражысцкай плыні і напісала аўтабіяграфію, у якой апісвала свой шлюб з Бранімірам Шэноа. У 1924 годзе яна адправілася ў падарожжа па Англіі і Шатландыі з двума афіцэрамі брытанскай арміі, падчас якога напісала некалькі карцін з якіх вылучаецца «Naš auto u Škotsko» — першы малюнак аўтамабіля, створаны харвацкім мастаком[5].

Зноскі

  1. Nasta Rojc // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Brozović D., Ladan T. Nasta Rojc // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.
  3. https://www.gradskagroblja.hr/trazilica-pokojnika/15 Праверана 15 студзеня 2023.
  4. Geni.com — 2006. Праверана 15 студзеня 2023.
  5. а б Hrvatska enciklopedija 2021.