Нацыянал-анархізм (таксама вядомы як анарха-нацыяналізм і лібертарыянскі нацыяналізм ) — радыкальная, антыкапіталістычная, антыдзяржаўная палітычная і культурная ідэалогія з элементамі анархізму і этнічнага нацыяналізму . Збольшага прыхільнікі таксама выступаюць за дэўрбанізацыю насельніцтва, прапагандуюць здаровы лад жыцця, моўна-культурны і расавы дыферэнцыялізм.
Тэрмін нацыянал-анархізм узыходзіць да 1920-х гадоў. Аднак яе выразна акрэсліў і папулярызаваў яго брытанскі ідэолаг Трой Саўтгейт у 1990-я гады. Ён аб'яднаў ідэі Кансерватыўнай рэвалюцыі, традыцыяналізму, Трэцяга шляху, новых правых і розных анархісцкіх школ[1]. Нацыянал-анархісты сцвярджаюць, што яны прытрымліваюцца пазіцыі па-за левымі і правымі, бо палітычная сістэма левы-правы ўжо безнадзейна састарэла, таму яна павінна быць заменена на сістэму цэнтраліст-дэцэнтраліст[2].
Нацыянал-анархісты лічаць штучную іерархію, якая ўласціва дзяржаве і капіталізму, прыгнятальнай і дэгенератыўнай. Яны бачаць асноўныя прычыны сацыяльнага заняпаду нацый і культурнай ідэнтычнасці ў мадэрне, лібералізме, спажывальніцтве, іміграцыі, мультырасавасці, мультыкультурнасці і глабалізацыі. Канцэпцыя Кансерватыўнай рэвалюцыі згодназ Юнгерам з'яўляецца цэнтральнай для анархізму[3].
Рух крытыкуецца як левымі, так і правымі, абвінавачваецца ў маргінальнасці. Іх лічаць белымі нацыяналістамі, якія падтрымліваюць ідэалогію Трэцяга шляху, ісламскіх, камуністычных і анархісцкіх мысліцеляў[4].
Іншыя плыні анархізму не прызнаюць за нацыянал-анархізмам права на існаванне, заяўляючы, што гэта толькі спроба фашыстаў маскіравацца пад анархістаў для паспяхоўвага прасоўвання сваіх ідэй. Так, калі нацыянал-анархісты спрабавалі прыняць удзел у Анархісцкім Ерэтычным Фестывалі ў 2000 годзе, ім перашкодзілі гэта зрабіць класічныя анархісты. Тое ж самае было ў 2001 годзе. Падчас дэмантрацыі антыглабалістаў у Сіднеі ў 2007 годзе нацыянал-анархісты праніклі ў калону анархістаў, у выніку чаго паліцыя была вымушана абараняць іх ад «класічных» анархістаў * [1].