Нарадзіўся у сям’і чыноўніка. Вышэйшую юрыдычную адукацыю атрымаў у Францыі.
У гады Першай Індакітайска вайны (1945—1954) у якасці адваката абараняў удзельнікаў супраціўлення. Быў адным з кіраўнікоў масавай антыамерыканскай дэманстрацыі ў Сайгоне (сакавік 1950). У 1954 г. заснаваў арганізацыю «Рух за мір» і быў абраны яе віцэ-прэзідэнтам. Двойчы падвяргаўся турэмнаму заключэнню (1950—1952, 1954—1961).