Нгуен Хыу Хан | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 верасня 2019 (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Паўднёвы В’етнам |
Род войскаў |
Узброеныя сілы Францыі (1946—1952) Нацыянальная армія В’етнама (1952—1954) Узброеныя сілы Рэспублікі В’етнам (1955—1975) |
Гады службы | 1946—1975 |
Званне | брыгадны генерал |
Бітвы/войны |
Індакітайская вайна, Вайна ў В’етнаме |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нгуен Хыу Хан (в’етн.: Nguyễn Hữu Hạnh; 10 ліпеня 1926/26 жніўня 1924 — 29 верасня 2019) — брыгадны генерал Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войнаў.
Нарадзіўся 26 жніўня 1924 года альбо 10 ліпеня 1926 года ў Фуфонге, Чаутхань, правінцыя Мітхо (цяпер правінцыя Цяньцзян)[1]. У 1945 годзе скончыў французскую сярэднюю школу.
У 1946 годзе далучыўся да арміі Французскага Саюза. Пасля праходжання курсаў у школе баявых мастацтваў Нам В’ет Вунгтау, у званні прапаршчыка Нгуена адправілі служыць у пяхотнае падраздзяленне на пасаду камандзіра ўзвода. Ужо ў 1951-м даслужыўся да звання капітана. У 52-м прызначаны начальнікам штаба дывізіі Сайгон—Чалон пры Нацыянальнай арміі В’етнама. У 1954 годзе стаў намеснікам камандзіра 11-га палка. У 55-м вярнуўся на пасаду начальніка штаба Сайгон—Чалона.
У кастрычніку 1955 года Нгуен працягнуў сваю службу ў шэрагах паўднёвав’етнамскай арміі.
У 1957 годзе ён быў прызначаны начальнікам штаба сталічнай ваеннай акругі (пазней ператворанага ў асаблівую сталічную зону). У канцы ліпеня 1959 года, скончыўшы курсы ў ЗША, Нгуен пачаў работу ў Генеральным штабе пры аператыўным камандаванні (дарожнае камандаванне палявой арміі). У 1963 годзе атрымаў пасаду начальніка штаба 4-га корпуса. У ліпені 1964 года стаў намеснікам дырэктара Далатскага ваеннага вучылішча. У ліпені 1967 Нгуен быў прызначаны намеснікам камандзіра 21-й пяхотнай дывізіі. У сярэдзіне 1968 года ўзначаліў 44-ю тактычную зону. У 69-м Нгуен вернуты ў 4-ы корпус, дзе прызначаны намеснікам камандзіра.
У верасні 1972 Нгуен пераведзены ў камандаванне 2-га армейскага корпуса. У сярэдзіне 1973 года стаў галоўным інспектарам 1-га корпуса.
15 мая 1974 года адпраўлены ў адстаўку, у сувязі з барацьбой прэзідэнта Нгуен Ван Цхьеу супраць прыхільнікаў генерала Зыонг Ван Міня, з якім у кіраўніцтва краіны здарыўся канфлікт[2]. 29 красавіка 1975 года, на фоне цяжкага ваенна-палітычнага становішча, вернуты ў войска на пасаду памочніка начальніка Генеральнага штаба[1]. Аднак ужо 30 красавіка захоплены Сайгон, а армія ўжо была не ў сілах працягваць супраціў. Нгуен далучыўся да прыхільнікаў капітуляцыі, тым самым атрымаўшы паблажлівага стаўлення камуністаў[3][4].
У наступныя гады Нгуен прызначаны на пасаду генеральнага сакратара Народнай асацыяцыі, быў абраны членам ЦК В’етнамскага айчыннага фронту, займаючы гэтую пасаду да выхаду на пенсію.
Дзядуля — Нгуен Куанг Фат, бабуля — Фам Тхі Тра, бацька — Нгуен Хыу Дыет, маці — Нгуен Тхі Ко (Ту Хіен). Меў 11 дзяцей.