| ||||||||||
Неджэф, Эн-Наджаф — горад на поўдні Ірака, за 160 км на поўдзень ад Багдада. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Наджаф. Насельніцтва — каля 820 000 чалавек (ацэнка 2003 года).
Паводле паданняў, заснаваны ў 791 годзе халіфам Харунам ар-Рашыдам.
Найбуйнейшы на поўдні Ірака свяшчэнны горад мусульман-шыітаў, месца іх паломніцтва да грабніцы халіфа і першага імама шыітаў Алі, стрыечнага брата і зяця прарока Магамета. Цэнтр шыіцкага палітычнага жыцця ў Іраку.