Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нефцякамск (руск.: Нефтекамск, башк.: Нефтекама) — горад (з 1963) у Расіі, у складзе Башкартастана. Насельніцтва 119,1 тыс. чал. (2006). Заснаваны ў 1957 годзе.
Горад размешчаны на рацэ Кама, за 220 км ад Уфы. Чыгуначная станцыя.
Вядучыя галіны народнай гаспадаркі электраэнергетыка (Карманаўская ДРЭС) і нафтаздабыча.