Горад
 |
Герб |
Новэ Варпна на карце Польшчы ±
|
|
Новэ Варпна[1] (польск.: Nowe Warpno, ням.: Neuwarp — Нойварп) — горад на паўночным захадзе Польшчы на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Размешчаны за 600 км на паўночны захад ад Варшавы, за 40 км на поўнач ад Шчэціна. Пралівам шырынёю ў 2 км аддзелены ад нямецкага горада Альтварп (польск.: Stare Warpno), праз які курсуе паром. Уваходзіць у Паліцкі павет Заходнепаморскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Новэ Варпна. Чыгуначная станцыя. Марскі порт. Займае плошчу 24,51 км². Насельніцтва 1,2 тыс. чалавек.
Зноскі