Нормал
| ||||||||||||||||||
Нормал (англ.: Normal) — горад на поўначы ЗША, у акрузе Маклін, штат Ілінойс. Размешчаны па суседстве з горадам Блумінгтан. Першапачаткова паселішча было вядома як Паўночны Блумінгтан, цяперашняя назва «Нормал» прысвоена ў лютым 1865 года, а ў 1867 годзе горад зарэгістраваны афіцыйна. Паводле перапісу насельніцтва 2010 года ў горадзе пражывалі 52 497 чалавек.