Нурсултан Абішавіч Назарбаеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
каз.: Нұрсұлтан Әбішұлы Назарбаев руск.: Нурсултан Абишевич Назарбаев | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана; ён сам як старшыня Вярхоўнага Савета Казахскай ССР | ||||||
Пераемнік | Касым-Жамарт Такаеў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кійлыбай Медэўбекаў | ||||||
Пераемнік | Ярык Асанбаеў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 ліпеня 1940[1][2][…] (84 гады) |
||||||
Бацька | Абіш Назарбаеў (1903—1971) | ||||||
Маці | Альжан Назарбаева (1910—1977) | ||||||
Жонка | Сара Назарбаева | ||||||
Дзеці |
Дарыга Назарбаева Дынара Кулібаева Алія Назарбаева |
||||||
Нацыянальнасць | казах | ||||||
Веравызнанне | суніты і атэізм | ||||||
Партыя |
КПСС (1962—1991) Партыя «Святло Айчыны» (з 1999 г.) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | вышэйшая | ||||||
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1992) | ||||||
Дзейнасць | палітыка[3] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | вярхоўны галоўнакамандуючы | ||||||
Камандаваў | Узброеныя сілы Казахстана | ||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | akorda.kz | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нурсултан Абішавіч Назарбаеў (каз.: Нұрсұлтан Әбішұлы Назарбаев; 6 ліпеня 1940, с. Чэмалган, Каскеленскі раён, Алма-Ацінская вобласць Казахская ССР) — першы прэзідэнт Рэспублікі Казахстан (1990—2019), старшыня Савета бяспекі (2019—2022).
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1958–1960 навучаўся ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы №22 горада Днепрадзяржынск па спецыяльнасці металург. З 1960 пачаў працоўны шлях працаўніком будупраўлення трэста «Казметалургбуд» у горадзе Цеміртау Карагандзінскай вобласці. У 1960—1969 працаваў будаўніком, чыгуншчыкам, гарнавым доменнай печы, дыспетчарам, газаўшчыком, старэйшым газаўшчыком доменнага цэха на прадпрыемствах Карагандзінскага металургічнага камбіната. У 1967 скончыў завод-вышэйшую тэхнічную навучальную ўстанову пры Карагандзінскім металургічным камбінаце (зараз Карагандзінскі дзяржаўны індустрыяльны ўніверсітэт).
У 1969 годзе Нурсултан Назарбаеў атрымаў прапанову ўзначаліць аддзел прамысловасці гаркама КПСС у Тэміртау, неўзабаве стаў 1-м сакратаром гаркама ВЛКСМ. З 1971 — другі сакратар гаркама партыі. У 1973 стаў сакратаром парткама Карагандзінскага металургічнага камбіната. Скончыў (завочна) Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1976). У 1977—1984 працаваў сакратаром, другім сакратаром Карагандзінскага абкама КПСС. З 1979 па 1984 — сакратар ЦК Кампартыі Казахстана. У 1984—1989 — старшыня Савета Міністраў Казахскай ССР. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 10-га і 11-га скліканняў, у 1989 — народным дэпутатам СССР.
У 1989—1991 быў 1-м сакратаром ЦК Кампартыі Казахстана, паралельна ў лютым-красавіку 1990 года займаў пасаду кіраўніка Вярхоўнага Савета Казахскай ССР. Член Палітбюро ЦК КПСС (1990—1991). У красавіку 1990 года на сесіі Вярхоўнага Савета абраны прэзідэнтам Казахскай ССР.
1 снежня 1991 года на ўсенародных выбарах Нурсултан Назарбаеў абраны першым прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан (за яго прагаласавалі 98,6% выбаршчыкаў). У красавіку 1995 года прэзідэнцкія паўнамоцтвы Назарбаева былі прадоўжаныя да 2000 г. дзякуючы ўсенароднаму рэферэндуму. 10 студзеня 1999 года на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах быў зноў абраны прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан (да 3 снежня 2006). 4 снежня 2005 года на прэзідэнцкіх выбарах абраны прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан на трэці тэрмін.
Пры ім была пабудавана новая сталіца краіны — Астана. Казахскія спецслужбы жорстка спынілі спробы стварэння прарасійскіх сепаратысцкіх арганізацый. За 30 гадоў кіравання Назарбаева доля казахаў у насельніцтве краіны вырасла з 39,4% да 67,5%. Была арганізаваная праграма навучання казахскай моладзі ва ўніверсітэтах Захаду. Казахская мова засталася адзінай дзяржаўнай у Казахстане, і Назарбаеў перавёў яе на лацініцу[4].
Кіраўнік Міждзяржаўнага савета ЕАЭС (2001—2005). Кіраўнік Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора пра калектыўную бяспеку (АДКБ) (з 18 чэрвеня 2004 года). Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Казахстана (з 1993 года). Кіраўнік Асамблеі народаў Казахстана. Лідар партыі «Народнае адзінства Казахстана». Кіраўнік Сусветнай асацыяцыі казахаў.
Назарбаеў пабудаваў у Казахстане аўтарытарны рэжым, які абапіраўся на чыноўнікаў і набліжаных да ўлады бізнэсоўцаў. Стабільнасць улады грунтавалася на даходах ад экспарту нафты і газу, радовішчы якіх былі адкрытыя ў Казахстане незадоўга да распаду СССР[4].
Назарбаева неаднаразова абвінавачвалі ў кульце асобы з-за замацаванага за ім у канстытуцыі статусу «Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан — Лідара Нацыі» — Елбасы. Дзеці Назарбаева адыгрывалі важную ролю ў жыцці Казахстана.
19 сакавіка 2019 года ў тэлевізійным звароце да нацыі абвасціў пра сваю адстаўку з пасады Прэзідэнта. За дзень да сваёй адстаўкі Назарбаеў заклаў камень у пабудову ў Астане самай вялікай у Цэнтральнай Азіі мячэці. Акрамя таго, ён прысвоіў новыя воінскія званні — генерал-маёраў — міністру абароны і старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі і прызначыў генеральнага пракурора[4].
Пасля адстаўкі Нурсултана Назарбаева выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы паводле Канстытуцыі стаў спікер Сената Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарт Такаеў. Старэйшая дачка Нурсултана Назарбаева Дарыга стала старшынёй парламента краіны[5].
Нурсултан Назарбаеў узначальваў Савет бяспекі Казахстана з 21 жніўня 1991 года[6].
Сталіца Казахстана была названая Нур-Султан у ягоны гонар на наступны дзень пасля таго, як Назарбаеў склаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы[4].
Да 23 лістапада 2021 года знаходзіўся на пасадзе кіраўніка партыі «Нур Атан».
5 студзеня 2022 года Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў на фоне масавых пратэстаў і беспарадкаў у краіне змяніў Нурсултана Назарбаева на пасадзе старшыні Савета бяспекі пры тым, што ў афіцыйных дакументах было прапісана, што Назарбаеў пажыццёвы старшыня гэтага органа.
Доктар эканамічных навук. Член Міжнароднай інжынернай акадэміі (1993), Акадэміі сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі (1994), Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Казахстан (1995), Беларускай акадэміі навук (1996), Нацыянальнай акадэміі прыкладных навук Расіі (1997).
Аўтар кніг «Стальны профіль Казахстана», «Без правых і левых», «Крамлёўскі тупік», «На парозе XXI стагоддзя», «У патоку гісторыі», «Эпіцэнтр свету» і іншых.
Жонка: Сара Алпысаўна, інжынер-эканаміст паводле спецыяльнасці. Тры дачкі: Дарыга, Дзінара і Алія.
З’яўляецца кавалерам ордэнаў:
Узнагароджаны прэміяй Капры (1992), залатым медалём Гільдыі эканамічнага развіцця і маркетынгу горада Нюрнберга (1993), спецыяльным прызом Міжнароднага форума Кранс-Мантана (1996), прэміяй «За міжнароднае разуменне» фонду Unity International (Індыя, 1998), прэміяй «За служэнне Цюркскаму свету», вызначанай Фондам пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў Цюркскага свету (1999), прэміяй «Голуб міру», вызначанай Клубам ЮНЕСКА Дадэканескіх астравоў (Грэцыя, 1999), дыпломам Міжнароднага фонду выбарчых сістэм «За выдатны ўнёсак у прасоўванне дэмакратыі» (1999).
Руская праваслаўная царква ўзнагародзіла яго ордэнам Святога князя Даніла Маскоўскага I ступені.
Ганаровы прафесар Казахскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аль-Фарабі (1995), МДУ імя Ламаносава (1996). Ганаровы доктар паліталогіі Бількенцкага ўніверсітэта (Анкара, 1998). Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1999), і г.д.
2004 — Назарбаеву ўручылі мантыю ганаровага прафесара Кембрыджскага ўніверсітэта.
Расійскі эксперт у пытаннях Цэнтральнай Азіі і Казахстана Аркадзь Дубноў падкрэсліў, што Нурсултан Назарбаеў увойдзе ў гісторыю як стваральнік новай дзяржаўнасці Казахстана[9].