Нябеснае качэўе![]() | |
---|---|
кірг.: Sutak | |
Жанр | драматычны фільм[1] |
Рэжысёр | |
Працягласць | 81 хв.[3] |
Краіна | |
Мова | кіргізская мова |
Год | 2015 і 14 красавіка 2016[1][2] |
IMDb | ID 3894478 |
«Нябеснае качэўе» (кірг.: Сутак) — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Мiрлана Абдыкалыкава[4].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[5].
Паэтычны эцюд пра традыцыі, якія павольна знікаюць. У высокіх гарах Кыргызстана жыве сям’я качэўнікаў: пажылы пастух Табылды, яго жонка Карачач, нявестка Шайыр і іх сямігадовая ўнучка Умсунай. Сын Шайыр вучыцца ў горадзе і прыязджае толькі на час летніх вакацый. Яе муж памёр шмат гадоў таму: патануў у горнай рацэ, спрабуючы выратаваць жарабя. Шайыр вырашыла застацца з сям’ёй з-за моцнай прыхільнасці да прыгожай зямлі і родзічаў. Сям’я разводзіць коней, і жыццё ідзе сваім парадкам на фоне маляўнічых краявідаў горнай цясніны. Але тут у жыцці Шайыр з’яўляецца метэаролаг Ярмек, чыя станцыя знаходзіцца недалёка ад хаты сям’і…[5]
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 5 кінаўзнагародамі і яшчэ 4 намінацыямі[6].