Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Нёшатэль-ан-Брэ (фр.: Neufchâtel-en-Bray) — горад і камуна, размешчаны на паўночным захадзе Францыі ў рэгіёне Нармандыя, у дэпартаменце Прыморская Сена.
Насельніцтва ў 2008 годзе складала 5108 чалавек[2].
Камуна знаходзіцца на адлегласці каля 120 км на паўночны захад ад сталіцы — Парыжа, за 45 км на паўночны ўсход ад Руана, за 26 км ад Дзьепа.
З’яўляецца агульнапрызнанай радзімай сыру «Нёшатэль», які атрымаў сваю назву ў гонар Нёшатэль-ан-Брэ. Лічыцца, што гэта самы старажытны сыр Нармандыі.