Нівянік найвялікшы

Нівянік найвялікшы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leucanthemum maximum (Ramond) DC. (1838)

Сінонімы
Chrysanthemum maximum Ramond

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37902
NCBI  13423
EOL  840890
GRIN  t:317334
IPNI  230047-1
TPL  gcc-37763

Нівя́нік найвялікшы (Leucanthemum maximum) — від кветкавых раслін з роду Нівянік (Leucanthemum) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам. Сцябло прамое, вышынёй 50—100 см. Сцябловае лісце сядзячае, ніжняе з чаранкамі. Суквецце — кошык дыяметрам да 12 см, з краявымі кветкамі белага колеру. Плод — сямянка.

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Радзімай нівяніка найвялікшага з’яўляюцца Пірэнеі (Францыя, Іспанія). Натуралізваны ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыцы[1]. На тэрыторыі Беларусі інтрадуцыраваны ў 1960 годзе[2]. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Зацвітае на другі год[2]. Цвіце ў ліпеніжніўні[2]. Насенне паспявае ў жніўні—верасні[2].

Дэкаратыўная расліна. Часам дзічэе[2].

Зноскі