Нікольск[2] (руск.: Нико́льск) — горад (з 1780) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Нікольскага раёна Валагодскай вобласці. Насельніцтва — 7976 чал. (2016). Горад размешчаны на правым беразе ракі Юг (правы прыток Малой Паўночнай Дзвіны), за 442 км на ўсход ад Волагды.
Срэценскі сабор 1790—1882 гг., які знаходзіцца на цэнтральнай плошчы горада, Казанская царква (архітэктар Ф. фон Фрыдэ; канец XIX — пачатак XX стагоддзя), будынкі былога духоўнага вучылішча (1882) і земскага ўпраўлення (сярэдзіна XIX стагоддзя). Нікольскі гісторыка-мемарыяльны музей паэта А. Я. Яшына.