Ольбарг

Горад
Ольбарг
Aalborg
Герб
Герб
Плошча Нютарв побач з Лім-фіёрдам
Плошча Нютарв побач з Лім-фіёрдам
Краіна
Статус
адміністрацыйны цэнтр рэгіёна
Рэгіён
Камуна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
16 чэрвеня 1342
Ранейшыя назвы
Alabu
Горад з
Плошча
139 км²
Вышыня цэнтра
5 ± 1 м
Насельніцтва
104 885[1] чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
9
Паштовыя індэксы
9000, 9008, 9020, 9100, 9200, 9210, 9220, 9400
Афіцыйны сайт
aalborg.dk
(дацк.)(англ.)(ням.)
Ольбарг на карце Даніі
Ольбарг (Данія)
Ольбарг

О́льбарг (дацк.: Aalborg [ˈʌlb̥ɒːˀ]) — горад у Даніі, у цэнтры Паўночнай Ютландыі з насельніцтвам 104 885 чалавек (2012). Яго геаграфічнае становішча на Лім-фіёрдзе спрыяла таму, што ў Сярэднявеччы Ольбарг стаў важнай гаванню, а пазней — прамысловым цэнтрам. Сёння горад перажывае пераходны этап ад прамысловага горада, населенага рабочым класам, да навукаёмістага цэнтра. Гэтаму ў вялікай меры спрыяе Ольбаргскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1974 годзе. У Ольбаргу знаходзіцца ваенна-паветраная база і лютэранская епархія.

Мост цераз Лім-фіёрд, які злучае Ольбарг і Нерэсундбі

Гісторыя Ольбарга пачалася больш за 1000 гадоў назад. Спачатку гэта было гандлёвае паселішча на Лім-фіёрдзе. Першая згадка Ольбарга пад яго пачатковай назвай Алабу сустракаецца на манеце, датаванай 1040 годам. Па-іншаму назву горада можна прачытаць як Алебу, прыблізны пераклад азначае «Населенае месца каля ручая».

У Сярэднявеччы Ольбарг квітнеў, ён стаў адным з найбуйнейшых гарадоў у Даніі. Дабрабыт горада яшчэ больш умацаваўся, калі ў 1516 годзе Ольбарг атрымаў манаполію на гандаль селядцом.

Ольбарг атрымаў прывілеі горада ў 1342 годзе, епархія ўтворана ў 1554 годзе.

Падчас нямецкай акупацыі Даніі ў 1940, у самым пачатку кампаніі аэрапорт у Ольбаргу быў захоплены нямецкімі дэсантнікамі. Лічыцца, што Ольбарг — першы горад у гісторыі, захоплены дэсантнымі войскамі.

Клімат Ольбарга
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 3,1 3,1 6,8 12,3 16,2 19,1 21,8 21,5 17,7 12,4 7,9 3,8 12,1
Сярэдні мінімум, °C −0,6 −1,3 0,2 3,8 7,7 10,9 13,8 13,7 10,5 6,5 3,7 0,1 5,8
Норма ападкаў, мм 32 28 21 22 27 33 45 36 34 40 35 32 385
Крыніца: weatheronline.uk

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]
Вуліца Ёмфру Анэ (Jomfru Ane Gade) цалкам складаецца з рэстаранаў з вялікімі заламі і маленькімі тэрасамі, якія выходзяць на пешаходную зону.

У Ольбаргу развіты машынабудаўнічая (пераважна суднабудаванне і вытворчасць абсталявання для цэментнай прамысловасці), цэментная, рыбапераапрацоўчая, тэкстыльная і хімічная прамысловасці. Горад застаецца прамысловым і камерцыйным цэнтрам Даніі, які экспартуе збожжа, цэмент і рыбу, аднак шматлікія прадпрыемствы ў горадзе былі закрыты ў апошнія гады, або па прычыне банкруцтва, або з-за пераезду ў іншыя краіны.

У Ольбаргу дзейнічае De Danske Spritfabrikker's («Дацкі спіртаперапрацоўчы завод») — найбуйнейшае ў свеце прадпрыемства, якое вырабляе моцны алкаголь — аквавіт, які пастаўляецца больш, чым у 140 краін свету.

Аўтобусны прыпынак у Ольбаргу

Кампанія Aalborg Industries вырабляе ў Ольбаргу суднавыя паравыя катлы. У Ольбаргу размешчана вытворчасць лопасцяў для ветраэнергетычных установак кампаніі Siemens Wind Power A/S (раней Bonus A/S), уваходнай у склад Siemens AG.

Ольбарг таксама з'яўляецца цэнтрам тэлекамунікацыйнай прамысловасці. Да нядаўняга часу ў Ольбаргу размяшчалася адно з падраздзяленняў Siemens Mobile (цяпер — BenQ).

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. FOLK1: Population 1 January, 1 April, 1 July and 1 October by region, sex, age, marital status, ancestry, country of origin and citizenship (англ.)(недаступная спасылка). Statistics Denmark. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2017. Праверана 2 мая 2011.