Олівер Голдсміт

Олівер Голдсміт
Oliver Goldsmith
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 лістапада 1728(1728-11-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1774(1774-04-04)[1][4][…] (45 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Вялікабрытанія
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці урач, урач-пісьменнік, паэт, драматург, літаратурны крытык, раманіст, пісьменнік, эсэіст, polygraph, драматург, тэатральны прадзюсар
Кірунак сентыменталізм
Мова твораў англійскі
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Олівер ГОЛДСМІТ (Oliver Goldsmith; 10 лістапада 1730, Кілкені-Уэст, графства Уэстміт, Ірландыя — 4 красавіка 1774) — брытанскі пісьменнік, драматург, паэт.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Дублінскі ўніверсітэт (1749). Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Эдынбурга і Лейдэна (1752—56). Прафесар Каралеўскай акадэміі (з 1770).

Першы твор — «Даследаванне пра сучасны стан славесных навук у Еўропе» (1759). Вядомасць яму прынёс цыкл сатырычных нарысаў, прысвечаных найважнейшым праблемам духоўнага і палітычнага жыцця Англіі, «Грамадзянін свету, або Пісьмы кітайскага філосафа, які жыве ў Лондане, сваім сябрам на Усходзе» (1760— 61). Новым этапам у англійскай асветніцкай літаратуры стаў напісаны ў рэчышчы сентыменталізму яго раман «Уэйкфілдскі святар» (1766), у якім паказана патрыярхальнае жыццё ў адзінстве з прыродай, непрыняцце эгаізму «вялікага свету». Паэмы «Вандроўнік» (1764) і «Пакінутая вёска» (1770) з дэмакратычнасцю мовы і жанравымі навацыямі прадвызначылі пазнейшыя адкрыцці рамантыкаў. Аўтар камедый «Дабрачок» (1766) і «Ноч памылак» (1773), сатырычнай паэмы «Адплата» (1774), літаратурна-крытычных трактатаў.

Зноскі

  1. а б в Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  2. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 17 верасня 2018.
  3. а б CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 17 верасня 2018.
  4. MusicBrainz artist ID Праверана 17 верасня 2018.
  5. Голдсмит Оливер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Саркісава Н. Голдсміт // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.