Ом Юн Чхоль 엄윤철 | |
---|---|
Пол | мужчынскі |
Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка[1] |
Нарадзіўся |
18 лістапада 1991 (33 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 152 см |
Вага | 56 кг |
Ом Юн Чхоль (кар.: 엄윤철[2]; нар. 18 лістапада 1991, Хамгён-Пукто, КНДР) — паўночнакарэйскі цяжкаатлет, чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі да 56 кг.
Удзельнічаў у юніёрскім (4-е месца) і дарослым чэмпіянаце свету ў 2011 годзе, дзе заняў 6-е месца. На Алімпійскіх гульнях 2012 года выйграў залаты медаль, устанавіўшы новы рэкорд спаборніцтваў, а таксама стаўшы 5-м чалавекам у гісторыі, якому атрымалася падняць вагу, якая ў 3 разы перавышае вагу ўласнага цела[3].