Ордэн Святога Георгія

Ордэн Святога Георгія
Знак ордэна Св. Георгія 4-й ст. 1850-я гады
Знак ордэна Св. Георгія 4-й ст. 1850-я гады
Дата заснавання 26 лістапада (7.XII) 1769
Заснавальнік Кацярына II
Статус Вышэйшы ваенны ордэн за баявыя заслугі
Дэвіз «За службу і адвага»
Колькасць ступеняў 4
Знакі ордэна
Знак ордэна залаты крыж, пакрыты белай эмаллю
Зорка залатая чатырохпрамянёвая ромбападобная
Стужка жоўта-чорная
Ордэнскія адзенні ёсць (з 1833)
Ордэнская стужка
Георгіеўская стужка
Адпаведнасць табелю аб рангах
ступень класы па табелю
1
2
3
4
I—II
I—III
I—VI
I—XII
Гл. таксама

Імператарскі Ваенны ордэн Святога Вялікамучаніка і Пераможца Георгія (Ордэн Святога Георгія) — вышэйшая ваенная ўзнагарода Расійскай імперыі. У пашыраным сэнсе — усёахопны комплекс адрозненняў афіцэраў, ніжніх чыноў і вайсковых падраздзяленняў.

Заснаваны імператрыцай Кацярынай II 26 лістапада (7 снежня1769 у гонар Святога Георгія для адрознення афіцэраў за заслугі на поле бою. Меў чатыры ступені адрознення. Ордэнам узнагароджана больш за 10 тысяч чалавек, першай, вышэйшай ступенню ордэна — усяго 23 чалавека, з іх толькі чацвёра сталі кавалерамі ўсіх 4 ступеняў. А таксама 2 ускладання на сябе знакаў ордэна 1-й ступені: імператрыцай Кацярынай II па выпадку заснавання ордэна і імператарам Аляксандрам II па выпадку святкавання 100-летняга юбілею ордэна[1]. Другой ступені ордэна былі ганараваны 125 чалавек.

Падчас Грамадзянскай вайны на Усходнім фронце Рускай арміі і ў Паўночнай арміі ў 19181920 гадах практыкавалася ўзнагароджанне ордэнам (за выключэннем вышэйшых 1-й і 2-й ступеняў). На Каўказскім фронце ўзнагароджвалі да сярэдзіны 1918 года.

У савецкай Расіі ордэн быў скасаваны пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. З 2000 года ордэн Святога Георгія — ваенная ўзнагарода Расійскай Федэрацыі[2].

Ордэнскія знакі не нумараваліся, але вяліся спісы ўзнагароджаных.

Ордэн Святога Георгія вылучаўся сваім статутам сярод іншых расійскіх ордэнаў як узнагарода за асабістую доблесць у баі, і заслугі, за якія афіцэр мог быць ўзнагароджаны, строга рэгламентаваліся статутам ордэна.

Узнагароджаныя

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. У 1969 годзе князь Уладзімір Кірылавіч усклаў на сябе знакі ордэна Св. Георгія 1-й ступені ў сувязі з 200-годдзем яго заснавання, стаўшы 26-м і апошнім на сённяшні дзень яго кавалерам; аднак легітымнасць гэтага самаўскладання аспрэчваецца, а сам Уладзімір Кірылавіч у спісы кавалераў ордэна 1-й ступені звычайна не ўносіцца.
  2. Ордэн адноўлены Кказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі «Аб дзяржаўных узнагародах Расійскай Федэрацыі» ад 2 сакавіка 1992 года № 2424-1; але толькі Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 8 жніўня 2000 года № 1463 зацверджаны статут і апісанне новага ордэны Святога Георгія.