Ордэн Святога князя Уладзіміра | |
---|---|
Дата заснавання | 22 верасня (3 кастрычніка) 1782 |
Заснавальнік | Кацярына II |
Статус | не ўручаецца |
Дэвіз | Карысць, гонар і слава |
Колькасць ступеняў | 4 |
Знакі ордэна | |
Знак ордэна | залаты крыж пакрыты чырвонай эмаллю |
Зорка | васьмівугольная, з папераменнымі сярэбранымі і залатымі прамянямі |
Стужка | чырвона-чорная |
Ордэнскія адзенні | няма |
Ордэнская стужка | |
Адпаведнасць табелю аб рангах | |
ступень | класы па табелю |
1 2 3 4 |
I—II I—III I—VI V—XI |
Гл. таксама | |
Імператарскі ордэн Святога Роўнаапостальнага Князя Уладзіміра (скар. ордэн Святога Уладзіміра) — ордэн Расійскай імперыі ў 4 ступенях за ваенныя адзнакі і грамадзянскія заслугі.
Заснаваны ў гонар князя Уладзіміра Хрысціцеля ў 1782 годзе і з’яўляўся да 1917 года ўзнагародай для шырокага круга ваенных у чыне ад падпалкоўніка і чыноўнікаў сярэдняга рангу.
Ордэн у 4 ступенях быў заснаваны Кацярынай II 22 верасня (3 кастрычніка) 1782 года ў 20-гадовы юбілей свайго валадарання для ўзнагароджання, як ваенных чыноў, так і грамадзянскіх служачых[1]. Колькасць кавалераў не абмяжоўвалася.
Хоць статут ордэна дазваляў узнагароджанне, пачынаючы з ніжэйшых чыноў, паступовасць (чарговасць) уручэння ўзнагарод прывяла да таго, што кавалерамі 1-й ступені маглі стаць асобы, якія былі ў грамадзянскіх ці ваенных чынах не ніжэй за трэці клас паводле Табеля аб рангах (тайны саветнік, генерал-лейтэнант ці віцэ-адмірал), 2-й ступені — не ніжэй за чацвёрты клас (сапраўдны стацкі саветнік, генерал-маёр, контр-адмірал), 3-й ступені — не ніжэй за пяты клас (стацкі саветнік, брыгадзір, капітан-камандор) і 4-й ступені — не ніжэй за сёмы клас (надворны саветнік, падпалкоўнік, капітан другога рангу).
4-ю ступень ордэна ўручалі і за 35-гадовую бездакорную службу. У такіх выпадках на левым і правым канцах добрага боку крыжа дадаваўся надпіс золатам «35 лет»[2].
Пазней, 26 лістапада (7 снежня) 1789 года, Кацярына II асобым указам вызначыла як дадатковае бачнае адрозненне для знака 4-й ступені, які атрымліваўся за ваенныя подзвігі, бант з ордэнскай стужкі. Першым кавалерам ордэна Св. Уладзіміра 4-й ступені з бантам стаў капітан-лейтэнант Д. М. Сянявін, другім — М. Б. Барклай-дэ-Толі. Асабліва шанаваліся ордэны Уладзіміра 4-й ступені з бантам як баявыя афіцэрскія ўзнагароды, якія стаялі толькі на ступень ніжэй за ордэн Св. Георгія 4-й ступені.
Ордэнам 3-й ст. за бітва каля Фіданісі быў узнагароджаны выдатны флатаводзец Ф. Ф. Ушакоў.
У 1855 годзе, было адменена ўручэнне ордэна Св. Георгія за воінскую выслугу, гэтыя ўзнагароджванні перайшлі да ордэна Св. Уладзіміра. У выніку ордэн стаў уручацца як класным чынам грамадзянскага ведамства, якія праслужылі 35 гадоў — крыж з надпісам на пярэднім боку: «35 лет» (на гарызантальных прамянях крыжа), так і чынам ваенна-сухапутнага ведамства, якія праслужылі ў афіцэрскіх званнях 25 гадоў — крыж з бантам і надпісам «25 лет», для чыноў марскога ведамства, якія здзейснілі 18 марскіх кампаній і пабылі хоць бы ў адной бітве — крыж з бантам і надпісам «18 кампаний», а тым, хто здзяйсніў 20, хоць і не бываў у бітве — крыж з бантам і надпісам «20 кампаний»[3][4].
З 1855 года атрыманыя за баявыя подзвігі ордэна сталі выдавацца са скрыжаванымі мячамі. На працягу двух гадоў пасля гэтага бантамі да ордэнаў Св. Уладзіміра 4-й ступені не ўзнагароджвалі. З 1857 года афіцэры за баявыя заслугі сталі атрымліваць знак да ордэна з мячамі і бантамі ў адрозненне ад чыноўнікаў грамадзянскіх ведамстваў, якія знаходзіліся на тэатры ваенных дзеянняў і атрымлівалі знак толькі з мячамі. Пры ўзнагароджанні больш высокай ступенню ордэна за грамадзянскія заслугі мячы пераносіліся на новы крыж, але перакрыжоўваліся ў гэтым выпадку не ў цэнтры крыжа, а трохі вышэй. Выдача ўзнагарод «з мячамі над ордэнам» працягвалася да канца 1870 года, калі было дазволена пры ўзнагароджанні больш высокімі ступенямі не здымаць узнагароды, выдадзеныя за ваенныя заслугі.
З 1845 года ўзнагароджаныя толькі ордэнамі Св. Уладзіміра і Св. Георгія любых ступеняў атрымлівалі правы спадчыннага дваранства, у той час як для іншых ордэнаў патрабавалася ўзнагароджанне вышэйшай 1-й ступенню. Указам ад 28 мая (10 чэрвеня) 1900 г. узнагароджаны ордэнам 4-й ступені атрымліваў правы толькі асабістага дваранства. Гэта было звязана з тым, што ордэн 4-й ступені досыць масава дараваўся за дабрачыннасць і яго мелі магчымасць атрымліваць купцы і прамыслоўцы.
У 1860-х гадах некаторыя крыжы пакрываліся па модзе таго часу чорнай эмаллю.
Памер крыжоў строга не рэгламентаваўся, прыкладныя памеры: 2-я ст. — 51×51 мм, 3-я ст. — 47×47 мм, 4-я ст. — 37×37 мм.
Капітульным храмам з 1782 па 1845 год з’яўляўся Сафійскі сабор у Царскім Сяле, а затым — Князь-Уладзімірскі сабор у Санкт-Пецярбургу.
Ордэн меў чатыры ступені:
У дзень заснавання ордэна яго кавалерамі сталі адразу 11 чалавек: Аляксандр Галіцын, Пётр Румянцаў, Рыгор Пацёмкін, Мікіта Панін, Рыгор Арлоў, Мікалай Рэпнін, Захар Чарнышоў, Іван Чарнышоў, Іван Бяцкі, Іван Шувалаў, Аляксандр Безбародка.
У 1783 годзе адным з першых быў удастоены вышэйшай 1-й ступені палкаводзец Аляксандр Сувораў, «за далучэнне розных кубанскіх народаў да Расійскай імперыі». Пра ўзнагароджанні ордэнам пасля 1917 г. гл. артыкул Дараванні тытулаў і ордэнаў Расійскай імперыі пасля 1917 года.
Ордэн Святога Уладзіміра на Вікісховішчы |