| ||||||||||||||||||||
Орындж (англ.: Orange) — горад у ЗША, самы ўсходні горад у Тэхасе. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі. Па перапісе насельніцтва 2000 года ў горадзе пражывала 19324 чалавекі. Размешчаны на рацэ Сабін на мяжы са штатам Луізіяна, частка агламерацыі Бомант—Порт-Артур. Заснаваны ў 1836 годзе. Марскі порт на рацэ Сабін (горад каля вусця, туды заходзяць марскія караблі).