Остраўскі ўніверсітэт | |
---|---|
чэшск.: Ostravská univerzita | |
Арыгінальная назва | чэшск.: Ostravská univerzita |
Міжнародная назва | англ.: University of Ostrava |
Заснаваны | 1991 |
Студэнты | 8 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Острава |
Сайт | osu.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Остраўскі ўніверсітэт (чэшск.: Ostravská univerzita) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Остраве.
У 1953 годзе ў Опаве была адкрыта Вышэйшая педагагічная школа, якая рыхтавала настаўнікаў для пачатковай школы. Яе функцыі былі перададзеныя ў 1959 годзе створанаму Педагагічнаму інстытуту, сядзібай якога стала ўжо Острава. У 1964 годзе інстытут атрымаў статус самастойнага педагагічнага факультэта. 28 кастрычніка 1991 года з гэтага факультэта быў створаны асобны ўніверсітэт пад сучаснай назвай.
У студзені 2012 года Остраўскі ўніверсітэт пачаў падрыхтоўку да зліцця з Остраўскім тэхнічным універсітэтам з намерам стаць трэцім па велічыні ўніверсітэтам у Чэхіі і атрымаць статус даследчага ўніверсітэта. Зліццё павінна было завяршыцца да 2015 года. Аднак апошняя ўстанова ў канчатковым выніку адмовілася ад зліцця.