Оўк-Рыдж
| ||||||||||||||||||
Оўк-Рыдж (англ.: Oak Ridge) — горад у штаце Тэнесі, ЗША. Насельніцтва — 29 156 чалавек (2019, 27-ы па колькасці жыхароў горад штата). Заснаваны ў 1942 годзе падчас «Манхэтэнскага праекта» — праграмы ўрада ЗША па распрацоўцы ядзернай зброі ў гады Другой сусветнай вайны. У Оўк-Рыджы размяшчаліся прадпрыемствы па ўзбагачэнні ўрана.