Павел Сцяпанавіч Нахімаў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 23 чэрвеня (5 ліпеня) 1802 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня (12 ліпеня) 1855 (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Q124647354? |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | Флот |
Гады службы | 1818—1855 |
Званне | адмірал |
Камандаваў | На выпадак адсутнасці В. А. Карнілава прызначаны галоўнакамандуючым флоту і марскіх батальёнаў |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Павел Сцяпанавіч Нахімаў (23 чэрвеня (5 ліпеня) 1802, с. Гарадок, Вяземскі павет, Смаленская губерня, Расійская імперыя (цяпер Смаленская вобласць) — 30 чэрвеня (12 ліпеня) 1855, Севастопаль, Таўрычаская губерня, Расійская імперыя) — рускі адмірал.
У 1813 годзе падаў заяву ў Марскі кадэцкі корпус, але з-за недахопу месцаў паступіў туды толькі праз 2 гады. З мая па верасень 1817 года разам з іншымі кадэтамі, сярод якіх былі У. І. Даль, П. М. Навасільцаў і А. П. Рыкачаў, Павел Сцяпанавіч хадзіў у плаванне на брыгу «Фенікс». Карабель заходзіў у Стакгольм, Капенгаген, Карлскруну.
1818 — пад камандаваннем Лазарава М. П. здзейсніў у 1822—1825 гг. кругасветнае плаванне на фрэгаце «Крэйсер». Падчас плавання атрымаў званне лейтэнанта.
1827 — вызначыўся ў Наварынскай бітве, камандаваў батарэяй на лінейным караблі «Азоў» пад камандаваннем Лазарава М. П. ў складзе эскадры адмірала Л. П. Гейдэна; за поспехі ў бітве быў узнагароджаны 21 снежня 1827 года ордэнам св. Георгія IV класа за № 4141 і атрымаў званне капітан-лейтэнанта.
1828 — ўступіў у камандаванне карвета «Наварын», трафейным турэцкім караблём, які насіў раней імя «Насабіх Сабах». У час руска-турэцкай вайны 1828-29, камандуючы Карветам, у складзе рускай эскадры блакаваў Дарданелы.
З 1830, пасля вяртання ў Кранштат, нясе службу на Балтыцы, працягваючы камандаваць караблём «Наварын».
1831 — прызначаны камандзірам фрэгата «Палада».
З 1834 служыў у Чарнаморскім флоце, камандзірам лінейнага карабля «Сілістрыя».
1845 — званне контр-адмірала, прызначаны камандзірам брыгады караблёў.
1852 — віцэ-адмірал, прызначаны начальнікам флоцкай дывізіі.
28 чэрвеня (10 ліпеня) 1855 года, падчас аднаго з аб’ездаў перадавых ўмацаванняў быў смяротна паранены куляй у галаву на Малахавым кургане. Памёр 30 чэрвеня 1855 года. Пахаваны ў склепе Уладзімірскага сабора ў г. Севастопалі.