Галавагрудзі кароткія і шырокія. Брушка акруглае ці авальнае, часам прадаўгаватае, з завостраным, клінападобным або закругленым заднім краем. У шэрагу відаў выразны полавы дымарфізм. Цела ўкрыта валаскамі. Афарбоўка зменлівая — зялёная. белая, жоўтая, ружовая. Ногі доўгія, накіраваныя ў бакі, даюць магчымасць рухацца ўперад бокам (адсюль назва).
Вандроўныя павукі. Жывуць ва кветках, траве, ствалах дрэў, камоплі, глебе. Многія — эўрыбіёнты, трапляюцца ў разнастайных біятопах, часта канцэнтруюцца ў пасевах збожжавых, траў.
Лоўчых сетак не будуюць, здабычу ловяць пярэднімі нагамі. Спрыяюць палявапвю ахоўная афарбоўка, здольнасць імітаваць форму нерухомых прадметаў (галінак, сучкоў, пупышак і інш.). Знішчаюць шкодных насякомых (тлі, мухі, даўганосікі, клапы і інш.).
Размнажаюцца пераважна ў канцы вясны — летам. Спароўванне суправаджаецца т. зв. «шлюбнымі танцамі» самцоў. Сачавіцападобныя коканы для яец падвешваюць на ніцях павуціны або прымацоўваюць да лісця, ствалоў дрэў, камянёў.