Падале́шнік[3] (Asarum) — род кветкавых раслін сямейства Кірказонавыя (Aristolochiaceae).
Шматгадовыя травы вышынёй да 10 (15—25[4]) см з паўзучым карэнішчам. Лісце буйное, скурыстае, на даўгіх чаранках, зімуючае. Кветкі непрыкметныя, адзіночныя, карычневата-чырвоныя, на паніклых кветаножках. Плод — каробачка.
Налічвае каля 100 відаў, пашыраных ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі распаўсюджаны 1 від — падалешнік еўрапейскі (Asarum europaeum). Рэлікты трацічных тургайскіх лясоў[4].
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 451. — 563 с. — 100 000 экз. (руск.)