Падвей похвенны

Падвей похвенны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eriophorum vaginatum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40104
NCBI  76438
EOL  1119437
GRIN  t:15639
IPNI  307418-1
TPL  kew-244613

Падве́й похвенны[3][4] (Eriophorum vaginatum) — від кветкавых раслін роду Падвей (Eriophorum) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна. Сцёблы шматлікія, тонкабаразнаватыя. Лісце вузкае, жалабата-трохграннае, па краях з дробнымі шыпікамі; прыкаранёвае і ніжняе сцябловае з ніткападобнай пласцінкай і чырванаватымі валакністымі похвамі, сцябловае з уздутымі похвамі. Каласкі адзіночныя, шырокаяйцападобныя. Арэшкі бура-шэрыя.

Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар’я. Расце на сфагнавых, асакова-сфагнавых балотах, у забалочаных лясах, па берагах зарастаючых азёр. Святлолюбівая расліна, гіграфіт і алігатроф[5]. Цвіце ў красавіку—маі.

Торфаўтваральнік, асноўны кампанент падвейнага вярховага торфу.

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. ЭПБ 1985.
  4. БелЭн 2000.
  5. Пушица влагалищная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Пушица влагалищная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 22 ліпеня 2024)
  • Eriophorum vaginatum L. (Пушица влагалищная) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.) (Праверана 7 ліпеня 2023)