Пакрывец лекавы, валовы язык, заяччы салат, мядоўка[1][2][3] (Anchúsa officinális) — від травяністых раслін роду пакрывец (Anchusa) сямейства бурачнікавыя (Boraginaceae). Народныя назвы: валовы язык, заячая салата, мядоўка.
Лісце вузкае, ланцэтнае або даўгавата-ланцэтнае, 5-12 см даўжынёй і 1 см шырынёй, ніжняе чарашковае, верхняе сядзячае.
Кветкі ў мяцёлкавых суквеццях, якія складаюцца з завіткоў. Чашачка пяціраздзельная, вяночак пяцілопасцевы, спачатку фіялетавы, потым блакітны, з бялёсымі лускавінкамі ў зеве. Тычынак пяць.
Доброчаева Д. Н. Anchusa officinalis L. — Воловик лекарственный // Флора европейской части СССР / Отв. ред. Ан. А. Фёдоров. — Л.: Наука, 1981. — Т. V. Ред. тома Р. В. Камелин. — С. 148. — 380 с. — 4200 экз.