Палешукі

Палешукі
В. Баратынскі. Палешукі, 1908
Саманазва тутэйшыя
Рассяленне Сцяг Беларусі Беларусь, Сцяг Украіны Украіна
Этнічныя мовы заходнепалеская мова, палескія гаворкі беларускай і ўкраінскай моў
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) праваслаўе, каталіцтва
Расавы тып еўрапеоідная раса
Геаграфічна-моўная група усходнія славяне
Блізкія этнасы беларусы, украінцы

Палешукі (палеск.: полешуки; бел.: палешукі; укр.: поліщуки; польск.: Poleszucy) — карэннае насельніцтва Палесся. Назва «паляшук» з’яўляецца экзаэтнонімам і як саманазва жыхарамі Палесся ўжываецца зрэдку. Жыхары Палесся захавалі многія архаічныя рысы ў матэрыяльнай і духоўнай культуры, мове і самасвядомасці[1].

Найбольшую этнаграфічную цікавасць уяўляюць заходнія палешукі — усходне-славянская этнічная супольнасць з некаторымі прыкметамі самабытнага этнасу, які, аднак, канчаткова не склаўся[2]. Па ўмовах гаспадарання заходнія палешукі падзяляюцца на тры групы насельніцтва[1]:

  • Лесавы́я людзі (палеск.: лісовы́йі лю́дэ) — жыхары вёсак, якія прылягаюць да лесу;
  • Палявікі, палюхі або пульвіна́ (палеск.: полёвыкы́, полюхы́, пульвына́) — каля іх паселішчаў не было лясоў ці балот;
  • Балацюкі, багнюкі або бало́тнныя людзі (палеск.: болотюкы́, багнюкы́, боло́тяны лю́дэ) — жыхары прылеглых да балот вёсак, часам жылі на ўзвышшах сярод балот; найменей значная група.

Яшчэ ў XIX стагоддзі шэраг даследчыкаў (Доўнар-Запольскі, Шэндрык і інш.) заўважалі наяўнасць у заходніх палешукоў прыкметных асаблівасцей аблічча. Талько-Грынцэвіч на падставе антрапалагічных рыс выдзяляў палешукоў у самастойную групу, хоць і адзначаў іх блізкасць да беларусаў[3]. Шпілеўскі адрозніваў палескую мову ад беларускай і ўкраінскай і акрэсліў межы яе распаўсюджання[4]. Абрэмбскі  (польск.) лічыў магчымым выдзяліць насельніцтва Палесся ў асобную этнічную групу[5]. Этнаграфічныя асаблівасці насельніцтва Палесся адзначаў Кіркор[6].

Між тым, большасць даследчыкаў сярэдзіны XIX — пачатку XX стагоддзяў адносілі жыхароў Палесся да ўкраінцаў, а іх мову — да гаворак украінскай мовы. У атласах Эркерта і Рытыха, працах гісторыкаў Каяловіча, этнографаў Карскага[7]. Так, згодна з дадзенымі Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта за 1869 год, у Берасцейскім павеце ўкраінцы складалі 51,35 % насельніцтва, у Кобрынскім — 69,59 %[8].

Частка даследчыкаў лічыла, што насельніцтва Заходняга Палесся ўсё ж бліжэй да беларусаў, чым да ўкраінцаў. Такіх поглядаў прытрымліваліся Доўнар-Запольскі[9], Эрэміч[10] і Бялыніцкі-Біруля.

Жыхары Кобрына (прыблізна 1916 год)
Паляшук (фотаздымак да 1917 года)
Карта беларускіх гаворак (Я. Карскі, 1903)

На тэрыторыі Заходняга Палесся Беларусі распаўсюджаны заходнепалескія гаворкі, на тэрыторыі Усходняга Палесся Беларусі — паўднёва-заходні дыялект беларускай мовы, на тэрыторыі Украіны — паўночны дыялект украінскай мовы.

У 1988 годзе на аснове заходнепалескіх гаворак Беларусі Міколам Шаляговічам (палеск.: Мыкола Шыляговыч) пачалося стварэнне пісьмовай палескай літаратурнай мовы. Тады было ўтворана грамадска-культурнае згуртаванне «Полісьсе» і пачалася распрацоўка пісьмовай нормы адмысловай палескай, ці яцвяжскай, мовы. У 1990 годзе адбылася ўстаноўчая канферэнцыя, на якой абмяркоўваліся розныя этнаграфічныя і мовазнаўчыя праблемы Палесся і, у тым ліку, стварэнне пісьмовай палескай мовы[11].

Самасвядомасць палешукоў

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўключэння Заходняга Палесся ў склад Палескага ваяводства II Рэчы Паспалітай польскія ўлады праводзілі палітыку «адарвання» мясцовага насельніцтва ад украінскага і беларускага ўплыву. У выніку падчас перапісу насельніцтва 1931 года ў Палескім ваяводстве 707 тысяч чалавек (64 % насельніцтва ваяводства) назвалі сваю мову «тутэйшаю» (палеск.: тутэйшы; польск.: tutejszy). На Палессі назва «тутэйшыя», у асноўным, адпавядае паняццю «палешукі», аднак у адрозненне ад экзаэтноніма «паляшук», «тутэйшы» з’яўляецца саманазвай, але не этнонімам[12].

  1. а б Клімчук Ф. Д. Феномен Палесся // Загароддзе-1. Матэрыялы Міждысцыплінарнага навуковага семінара па пытаннях даследавання Палесся (Мінск, 19 верасня 1997 г.). — Мінск: 1999. — С. 5—9.
  2. Антонюк Г. Западные полешуки (расійская) // Збудінне. — 1993. — № 6. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013.
  3. Талько-Гринцевич Ю. К антропологии народностей Литвы и Белоруссии // Тр. антропологического общества при Военно-медицинской академии. — Москва: 1867. — В. 1. — Т. 1.
  4. Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю. — Санкт-Петербург, 1858. — С. 11, 29, 36.
  5. Obrębski J. Dzisiejsi ludzie Polesia. — Warszawa, 1936. — P. 5.
  6. Ч. I. Литовское Полесье, Ч. II. Белорусское Полесье // Живописная Россия. Отечество наше в его земельном, историческом, племенном экономическом и бытовом значении / Под редакцией П. П. Семёнова. — Санкт-Петербург-Москва: Типография М. О. Вольфа, 1882. — Т. 3. — С. 345.
  7. Карский Е. Ф. Этнографическая карта белорусского племени. — Петроград, 1917.
  8. Терешкович П. В. Этническая история Беларуси XIX - начала XX в.: В контексте Центрально-Восточной Европы. — Минск: БГУ, 2004. — С. 86. — 223 с. — ISBN 985-485-004-8.
  9. Доўнар-Запольскі М. В. Песни пинчуков. — Киев, 1895.
  10. Эремич И. Очерки белорусского Полесья // Вестник Западной России. — Вильно: 1867. — № 8.
  11. Јітвјежа: Тэзы 1990; Јітвјежа: Матырјелы 1990]
  12. Majecki H. Problem samookreślenia narodowego Poleszuków w Polsce okresu międzywojennego.