Памела Рональд

Памела Рональд
Дата нараджэння 1961[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці генетык, даследчыца
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Сайт cropgeneticsinnovation.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Памела Рональд (англ.: Pamela C. Ronald, нар. 1961) — амерыканскі патолаг раслін і генетык.[5] Прафесар Цэнтра геному і кафедры паталогіі раслін[6] і дырэктар-заснавальнік Інстытута харчовай і сельскагаспадарчай граматнасці (IFAL) Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Дэйвісе.[7] Таксама з’яўляецца вядучым навуковым супрацоўнікам Аб'яднанага інстытута біяэнергетыкі  (англ.) ў Эмерывіле, Каліфорнія.[6] У 2018 годзе працавала запрошаным прафесарам у Стэнфардскім універсітэце ў Цэнтры харчовай бяспекі і навакольнага асяроддзя.[8]

У яе лабараторыі створаны генна-інжынерны рыс, устойлівы да хвароб і паводак, якія з’яшляюцца сур’ёзнымі праблемамі для рысавых культур у Азіі і Афрыцы. Даследаванні Рональд былі апублікаваны ў часопісах Science, Nature і іншых вядучых навуковых часопісах, а таксама ў The New York Times,,[9] Organic Gardening Magazine,[10] Forbes Magazine,[11] The Wall Street Journal, The Progressive Farmer,[12] CNN,[13] Discover Magazine, The Scientist,[14] Popular Mechanics,[15] блоге Біла Гейтса,[16] National Public Radio[17] і National Geographic.[5]

Памела Рональд нарадзілася 29 студзеня 1961 года ў сям’і Патрыцыі (у дзявоцтве Фобс) і Роберта Рональда з Сан-Матэа, Каліфорнія  (англ.). Роберт Рональд, яўрэйскі бежанец, нарадзіўся пад імем Роберт Розенталь, напісаў мемуары пад назвай «Апошні цягнік да свабоды» (англ.: Last Train to Freedom).[18][19] З ранняга ўзросту Рональд праводзіла час у паходах па прасторах Сьера-Невада, што абудзіла ў ёй любоў да біялогіі раслін.[6] Рональд зразумела, што аналіз і вывучэнне раслін можа быць прафесіяй пасля таго, як убачыла батанікаў у палявых умовах падчас летняга паходу з братам. Яна палюбіла расліны, дапамагала маці даглядаць іх у садзе.[20]

У Рыд-каледжы  (руск.) разам з Хелен Стафард (1922—2011)[21] Рональд зацікавілася ўзаемадзеяннем раслін з іншымі арганізмамі. Для сваёй дысертацыі вывучала рэкаланізацыю гары Сент-Хеленс. Рональд атрымала ступень бакалаўра па біялогіі ў Рыд-каледжы ў 1982 годзе.[22][23]

У 1984 годзе атрымала ступень магістра біялогіі ў Стэнфардскім універсітэце, а ў 1985 годзе — ступень магістра навук па фізіялогіі раслін ва Упсальскім універсітэце, Швецыя.[24] У якасці стыпендыята Фулбрайта ў Швецыі наведала Нільса Фрыса і вывучыла, як расліны ўзаемадзейнічаюць з мікарызнымі грыбамі.[19]

Аспіранткай Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі Рональд пачала вывучаць узаемадзеянне раслін і бактэрый у лабараторыі Браяна Стаскавіча  (англ.), працуючы з перцамі і памідорамі.[5][25] Паколькі рыс з’яўляецца самым важным прадуктам харчавання ў свеце, Рональд пераключыла свае даследаванні на рыс, спадзеючыся ўнесці свой уклад у дабрабыт фермераў з бедных рэгіёнах свету.[5] У 1990 годзе атрымала ступень доктара філасофіі ў малекулярнай і фізіялагічнай біялогіі раслін.[24] Працавала навуковым супрацоўнікам Карнельскага ўніверсітэта з 1990 па 1992 год у лабараторыі Стывена Танкслі  (руск.).[24][26]

У 1996 годзе выйшла замуж за фермера Рауля Адамчака.[27] У іх двое дзяцей — Кліф і Одры.[26]

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]
Памела Рональд разам з мужам Раулем Адамчакам на арганічнай ферме.

Разам з мужам Раулем Адамчакам Рональд напісала кнігу «Tomorrow’s Table: Organic Farming, Genetics and the Future of Food», якая была абрана адной з найлепшых кніг 2008 года часопісамі Seed Magazine[28] і Library Journal.[29] У гэтай кнізе апісваюцца новыя ідэі аб генна-інжынерных культурах, карысныя парады па раслінаводстве ў цэлым і доказы таго, чаму вырошчваць генна-інжынерныя культуры складана.[30] Рональд распавядае пра важнасць арганічнага земляробства і адначасова тлумача, што генна-інжынерныя культуры таксама з’яўляюцца добрым варыянтам, калі арганічнае земляробства не ўдаецца.[30]

Акрамя сваіх навуковых публікацый Рональд пісала таксама для The New York Times,[31] The Boston Globe,[32] Forbes Magazine,[33] Scientific American,[34] The Harvard International Review,[35] The Economist, the Boston review[36] і the MIT Technology Review.[37]

Песня «Sierra Bound» з альбома Рыты Хоскінг  (англ.) «Little Boat» (2013) прысвечана Памеле Рональд.

Зноскі

  1. National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 1 чэрвеня 2023.
  2. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  3. https://biology.ucdavis.edu/people/pamela-ronald
  4. http://www.nasonline.org/news-and-multimedia/news/2019-nas-election.html Праверана 2 мая 2019.
  5. а б в г Berlin, Jeremy (May 4, 2015). "Can This Scientist Unite Genetic Engineers and Organic Farmers?". National Geographic. an American woman ... at 54 ... Pamela Ronald
  6. а б в Summers, Holly (April 22, 2012). "Bacteria Talk, Plants Listen: The Discovery of Plant Immune Receptors, an Interview with Pamela Ronald". Scientific American. Праверана 22 January 2016.
  7. Institute for Food and Agricultural Literacy(недаступная спасылка). CropGeneticsInnovation.org. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2022. Праверана 5 лістапада 2022.
  8. Pamela Ronald. Stanford University. Праверана June 28, 2018.
  9. Blakeslee, Sandra (1995-12-15). "Genetic Engineering Creates Rice Resistant to Destructive Blight". The New York Times. Праверана 2012-06-02.
  10. Ronald, Pamela C.; Adamchak, R. W. (2008). "Organic+GMO?". Organic Gardening (Fall 2008): 70–71. Праверана 2012-06-02.
  11. Herper, Matthew (2010-03-01). "Green Genes". Forbes.com. Праверана 2012-06-02.
  12. Lehner, Urban C.. Reconciling GMOs and Organics. DTN/The Progressive Farmer (10 красавіка 2009). Праверана 2 чэрвеня 2012.
  13. Ornstein, Peter. Fighting hunger with flood-tolerant rice. CNN (5 лютага 2009). Праверана 2 чэрвеня 2012.
  14. Scudellari, Megan. Family Affair(недаступная спасылка). The Scientist (1 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы May 5, 2012. Праверана 2 чэрвеня 2012.
  15. Sofge, Eric. 6 Future Mods for Our Minds and Bodies. Popular Mechanics (30 верасня 2009). Праверана 2 чэрвеня 2012.
  16. Pamela Ronald and Raoul Adamchak's Tomorrow's Table: Organic Farming, Genetics, and the Future of Food. Thegatesnotes.com. Праверана 2 чэрвеня 2012.
  17. Hamilton, Jon. Thai Scientists Look for a Greener Rice Crop. NPR (8 кастрычніка 2007). Праверана 2 чэрвеня 2012.
  18. Horowitz, Sarah (October 16, 1998). "Survivor recalls escape on the 'last train to freedom'". JWeekly.
  19. а б Ronald, Robert (1997). Last train to freedom : a story of a Holocaust survivor's travels to America (1st ed.). California: R. Ronald. ISBN 9780966067705.
  20. Temple, James (7 August 2017). "Reinventing Rice for a World Transformed by Climate Change". MIT Technology Review. 120 (4): 15.
  21. Barton, Randall S. (June 2, 2012). "Bio Prof Bequeaths Fortune to Reed". Reed Magazine. Праверана 22 January 2016.
  22. Mount St. Helens Research Bibliography Spring 2005. Праверана December 11, 2017.
  23. Ronald, Pamela (1982). The mycorrhizae of Mount Saint Helens: a study of fungal recolonization (B.A. thesis). Portland, Oregon: Reed College.
  24. а б в American Fulbright Grantees to France, Academic Year 2012-2013(недаступная спасылка). Fulbright. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2012. Праверана 12 лістапада 2022.
  25. Lemaux, Peggy; Suslow, Trevor (1998). "UC contributes biotech breakthroughs". California Agriculture. 52 (6): 6–7. doi:10.3733/ca.v052n06p6. Праверана 22 January 2016.
  26. а б Ronald, Pamela C.; Adamchak, R. W. (2010). Tomorrow's Table: Organic Farming, Genetics, and the Future of Food (PDF). Oxford: Oxford University Press. ISBN 978-0195393576. Праверана 21 January 2016. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 12 лістапада 2022.
  27. Pam Ronald & Raoul Adamchak. TEDMED. Праверана 21 January 2016.
  28. "Seed Picks 2008: Seed Picks 2008 Seed Picks Seed selects the year's outstanding book releases, from Mary Roach's sex book, Bonk, to E.O. Wilson's ant colony opus, The Superorganism". Seed Magazine. December 23, 2008. Архівавана з арыгінала April 28, 2009.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (спасылка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2016. Праверана 13 лістапада 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2016. Праверана 13 лістапада 2022.
  29. Tomorrow's table (Review). Library Journal. Праверана April 15, 2008.
  30. а б Thomas, Phil; Akhavan, Jacqueline (2009-06-08). "Growing good ideas". Chemistry & Industry (11): 29–30.
  31. Ronald, Pamela; McWilliams, James E. (May 14, 2010). "Genetically Engineered Distortions". The New York Times. Праверана 22 January 2016.
  32. Ronald, Pamela. The new organic: The future of food may depend on an unlikely marriage: organic farmers and genetic engineering. Indica.ucdavis.edu (16 сакавіка 2008). Праверана 5 студзеня 2016.
  33. Ronald, Pamela. Would Rachel Carson Embrace 'Frankenfoods'? - This Scientist Believes 'Yes'. Forbes (12 жніўня 2012). Праверана 5 студзеня 2016.
  34. Ronald, Pamela (1997). "Making Rice Disease-Resistant" (PDF). Scientific American. 277 (November): 100–105. Bibcode:1997SciAm.277e.100R. doi:10.1038/scientificamerican1197-100. Архівавана з арыгінала (PDF) 13 June 2010. Праверана 22 January 2016. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2010. Праверана 13 лістапада 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2010. Праверана 13 лістапада 2022.
  35. Ronald, Pamela (October 26, 2009). "Foreign "Invaders"". Harvard International Review. Архівавана з арыгінала 28 мая 2016. Праверана 22 January 2016. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2016. Праверана 13 лістапада 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2016. Праверана 13 лістапада 2022.
  36. Ronald, Pamela (September 6, 2013). "The Truth About GMOs". The Boston Review.
  37. Ronald, Pamela. How Scare Tactics on GMO Foods Hurt Everybody. MIT Technology Review (12 чэрвеня 2014). Праверана 5 студзеня 2016.