Панямуне

Горад
Панямуне
літ.: Panemunė
Краіна
Павет
Самакіраванне
Сянюнія
Каардынаты
Заснаваны
1920
Вышыня цэнтра
21 м
Насельніцтва
  • 207 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 458
Паштовыя індэксы
LT-99029
Панямуне на карце Літвы
Панямуне (Літва)
Панямуне

Панямуне (літ.: Panemunė, да 1923 г. — Юбермемель, ням.: Übermemel) — горад у заходняй Літве, на беразе Нёмана. Месціцца на мяжы з Калінінградскай вобласцю Расіі, цераз раку ад горада Савецка (да 1946 г. — Тыльзіт). Уваходзіць у склад Таўрагскага павета, Пагегейскай сянюніі ў 8 км ад Пагегея.

Найменшы горад Літвы, акрамя таго, гэта адзіны горад Літвы, які не ёсць цэнтрам сянюніі. Панямуне адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Літва.

Правабярэжная частка Тыльзіта ў пачатку XX ст.

Месца вядома з XIX стагоддзя як правабярэжная частка горада Тыльзіт у Прусіі.

Пасля паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне, у 1920 годзе, паводле Версальскага дагавора, вобласці Германскай імперыі на поўнач ад Нёмана ўтварылі Клайпедскі край пад мандатам Лігі нацый, пры гэтым непасрэдны кантроль і падтрыманне парадку ў новастворанай тэрыторыі былі замацаваны за Францыяй. Аддзелены ад Тыльзіту прыгарад на тэрыторыі Клайпедскага краю стаў называцца Юбермемель.

Пагранічны мост Каралевы Луізы, 1937 г.

У выніку Мемельскага паўстання 1923 года тэрыторыя перайшла Літве, новыя ўлады далі гораду назву Панямуне (Панямунь). У выніку Нямецкага ўльтыматуму Літве ў сакавіку 1939 года горад трапіў пад уладу Германіі і ізноў стаў часткай Тыльзіту.

Па заканчэнні Другой сусветнай вайны ў 1945 годзе тэрыторыя засталася пад кантролем СССР. У 1947 годзе горад перададзены Літоўскай ССР. З 1968 года пасёлак гарадскога тыпу.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. З 1995 года горад.

Год Колькасць
2001 330 [1]
2002 332 [1]
2003 326 [1]
2004 316 [1]
2005 315 [1]
2006 312 [1]
Год Колькасць
2007 302 [1]
2008 296 [1]
2009 289 [1]
2010 284 [1]
2011 294 [2]
2011 265 [1]
Год Колькасць
2012 264 [1]
2013 265 [1]
2014 247 [1]
2015 239 [1]
2016 225 [1]
2017 226 [3]
Год Колькасць
2018 217 [4]
2019 204 [5]
2020 195 [5]
2021 217 [1]
2022 204 [5]
2023 207 [1]