Панікніца алепская[1][2] (Geum aleppicum) — від кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы (Канада, ЗША, Мексіка).
Шматгадовая расліна, 40—60 см даўжынёй. Пялёсткі аранжава-жоўтыя, 5—6 мм даўжынёй, чашалісцікі карацей, чым пялёсткі. Плады ў яйкападобных галоўках. Сцёблы і кветаножкі жорстка-валасістыя[2].
Распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы (Канада, ЗША, Мексіка)[3].
Ва Украіне расце ў светлых лясах, сярод кустоў на ўсёй тэрыторыі, спарадычна[2].
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 59. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 167. (руск.) (укр.)
- ↑ Plants of the World Online — Kew Science (нявызн.). plantsoftheworldonline.org. Праверана 11.11.2018. (англ.)