Парасон (ад фр.: parasol[1] — літаральна «Заслона ад сонца») — прылада, прызначаная для абароны чалавека ад дажджу або ад сонечных прамянёў.
Парасон складаецца звычайна з сінтэтычнага воданепранікальнага матэрыялу (нейлон, поліамід), нацягнутага на каркас з металічных дроту, які ўмацоўваецца на стрыжні (ручка парасона), прызначаным для ўтрымання парасона над галавой. Для зручнасці ручка парасона загнутая на канцы ў выглядзе крука або мае на канцы булавешку, якая можа мець розныя формы.