Парменід

Парменід
стар.-грэч.: Παρμενίδης
Дата нараджэння не раней за 515 да н.э. і не пазней за 510 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці каля 470 да н.э.[1]
Род дзейнасці філосаф, пісьменнік, паэт, заканадавец
Навуковая сфера філасофія і ancient Greek philosophy[d][3]
Школа/традыцыя Элеаты
Кірунак Заходняя філасофія
Перыяд Дасакратыкі
Асноўныя інтарэсы Метафізіка
Значныя ідэі Быццё
Аказалі ўплыў Ameinias
Зведалі ўплыў Платон, Зянон Элейскі, Меліс
Вядомыя вучні Зянон Элейскі, Euclid of Megara[d] і Эмпедокл[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Парменід з Элеі (грэч. Παρμενίδης; каля 540 да н.э. або 520 да н.э. — каля 450 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф і палітычны дзеяч. Займаўся пытаннямі быцця і пазнання, падзяліў ісціну і суб’ектыўнае меркаванне.

Прадстаўнік элейскай школы. Аўтар філасофска-дыдактычнай паэмы «Аб прыродзе», якая складаецца з дзвюх частак: «Шлях ісціны» і «Шлях поглядаў» (захавалася каля 160 вершаў). Абгрунтаваў адрозненне паміж мысленнем і пачуццёвасцю, сфармуляваў ідэю тоеснасці быцця і мыслення. У сваім разуменні свету трымаўся думкі пра існаванне апошняй мяжы, усебаковай замкнёнасці быцця, якое прымае форму аднароднага шара з правільным цэнтрам унутры. Праўдзівае быццё лічыў адзіным, вечным, непадзельным, нязменным і нерухомым; непраўдзівае — рухомымі, дзялімымі рэчамі з пустотай паміж імі. Яго вучэнне пра размежаванне быцця і небыцця, ісціны і меркавання было накіравана супраць дыялектычных падыходаў да тлумачэння свету, якія назіраліся ў старажытнай філасофіі; гэта дае падставу лічыць Парменіда пачынальнікам метафізікі ў якасці пазнавальнай альтэрнатывы дыялектыкі. Паводле Парменіда, крыніцай праўдзівых ведаў аб свеце можа быць толькі розум; пачуцці прыводзяць да непраўдзівых і супярэчлівых меркаванняў (гэта ўносіла ў яго вучэнне элементы рацыяналізму). Сцвярджаў, што ў аснове светабудовы ляжыць супрацьстаянне двух пачаткаў: актыўнага — святла-агню і інертнага — цемры.

У ХХ ст. працы Парменіда даследаваліся экзістэнцыяльнай фенаменалогіяй (М. Хайдэгер) і англа-амерыканскай аналітычнай філасофіяй.

Зноскі

  1. Die Fragmente der Vorsokratiker / пад рэд. (not translated to grc), (not translated to grc) — 1903.
  2. Curd, Patricia (2011). A Presocratics Reader. Selected Fragments and Testimonia (2nd ed.) // (unspecified title)Кембрыдж: Hackett Publishing Company. — С. 53–63. — ISBN 978-1-60384305-8
  3. Czech National Authority Database Праверана 9 мая 2023.
  4. Любкер Ф. Empedocles // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 468.
  • Боўш В. Парменід // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.