Паруча́йнік[1][2] (Sium) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae).
Шматгадовыя травяністыя, звычайна прыбярэжныя расліны.
Лісце перыстае; сегменты шырокія, зубчастыя; пагружанае лісце рассечана на ніткападобныя долі.
Кветкі сабраны ў складаныя парасонікі. Лісточкі абгорткі і абгортачкі вузкалінейныя. Пялёсткаў — 5. Пялёсткі белыя, шыроказваротнаяйкападобныя, наверсе выемчатыя.
Плод — віслаплоднік. Плады эліпсаідальныя, злёгку сціснутыя з бакоў; паўплодзікі круглявыя, з тонкімі рэбрамі.
Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі[2]. Растуць па берагах вадаёмаў, на нізінных балотах, вільготных лугах, у вадзе.
Па інфармацыі базы дадзеных сайта The Plant List, род ўключае 9 відаў[3]:
Зноскі