Паслён, Ліснік[3] (Solanum) — род кветкавых раслін сямейства паслёнавых.
Адна- і шматгадовыя травы, кусты і паўкусты, часам невялікія дрэвы (у тропіках). Сцёблы прамастойныя, лазячыя ці павойныя. Лісце чаргаванае або супраціўнае, чаранковае, лопасцевае ці перыстае. Кветкі адзіночныя або ў завітках. Плод — ягада.
Налічваецца каля 1700 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах, большасць у Паўднёвай Амерыцы. На Беларусі сярод дзікарослых відаў найбольш вядомыя паслён жоўты (Solanum villosum), паслён салодка-горкі (Solanum dulcamara) (народныя назвы воўчыя ягады, гліснік), паслён чорны (Solanum nigrum); трапляюцца ў вільготных ярах, хмызняках, па берагах вадаёмаў. Культывуюць баклажан (Solanum melongena), бульбу (Solanum tuberosum).
По данным сайта The Plant List род уключае больш 1000 відаў[4].
- Solanum aviculare
- Solanum dulcamara — Паслён салодка-горкі, ці Воўчыя ягады, ці Гліснік, ці Залознік, ці Грушаўнік, ці Зубнік, ці Ліснік, ці Мядзведжыя ягады
- Solanum incanum
- Solanum laciniatum Aiton
- Solanum lycopersicum
- Solanum mammosum
- Solanum melongena — Баклажан
- Solanum muricatum
- Solanum nigrum — Паслён чорны, ці Гузічнік, ці Залоцнік, ці Ліснік, ці Лістнік, ці Плісклён, ці Ягады воўчыя, ці Ягады сабачыя, ці Ягады свіныя, ці Гліснік
- Solanum pseudocapsicum
- Solanum quitoense
- Solanum retroflexum
- Solanum rostratum
- Solanum sessiliflorum
- Solanum tuberosum — Бульба, ці Паслён клубняносны, ці Канцадалы, ці Картопля, ці Картохля, ці Кунада, ці Курдопа, ці Кардока, ці Картошка, ці Картохі
Харчовыя, лекавыя, дэкаратыўныя, меданосныя і фарбавальныя расліны. Многія віды маюць алкалоіды (саланіны і інш.) і выкарыстоўваюцца ў якасці лекавых раслін (напрыклад, паслён салодка-горкі). Ёсць ядавітыя віды.
Зноскі
- Паслён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — С. 164—165. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).