Паўднёва-Каралінскі дзяржаўны ўніверсітэт

Паўднёва-Каралінскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: South Carolina State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: South Carolina State University
Заснаваны 1896
Студэнты 2 339[1]
Краіна
Размяшчэнне Аранджберг, Паўднёвая Караліна, ЗША
Сайт scsu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёва-Каралінскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: South Carolina State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Аранджберг, штат Паўднёвая Караліна.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы. Універсітэт быў заснаваны як Паўднёва-Каралінскі сельскагаспадарчы і механічны інстытут у 1872 годзе, які ў 1896 годзе атрымаў статус самастойнай навучальнай установы. Памер кампуса складае 65 га. Тры будынкі ўніверсітэта ўключаны ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША.

  • Каледж паслядыпломнай і прафесійнай адукацыі
  • Каледж адукацыі, гуманітарных і сацыяльных навук
  • Каледж навукі, матэматыкі і інжынерных тэхналогій
  • Школа бізнесу
  • Ганаровы каледж
  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.