Пе́вень — самец курыцы; увогуле, самцы ўсіх птушак сямейства курападобных. Знешне ад курыцы звычайна адрозніваецца буйным грэбнем і завушніцамі, таксама пышным і часта рознакаляровым хваставым апярэннем.
Ва ўсходніх славян і ў хрысціянскай міфалогіі адна з найважнейшых функцый пеўня як прадвесніка — часавая. Яго спеў азначае пачатак новага часу, калі дзейнічаюць цёмныя д'ябальскія сілы. Сваім спевам певень разганяе нечысць да наступнай ночы. Спеў трох пеўняў — знак роўнай працягласці поўначы да ранішняга світанку — сведчыць пра завяршэнне дзеяння нячыстых сіл.
Певень — адзін з нацыянальных сімвалаў Францыі[1]. Быў свяшчэнным у Галіі; само словазлучэнне заснавана на каламбуры: лац.: gallus адначасова азначае і «гал», і «певень».