Пералеска, Пячоначніца, Пралеска[1] (Hepatica) — род кветкавых раслін сямейства казяльцовыя.
Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце прыкаранёвае, лопасцевае (нагадвае печань, адсюль другая назва), скурыстае, доўгачаранковае. Кветкі адзіночныя, правільныя, сінявата-ліловыя або белыя. Плод — шматарэшак. Лекавыя, дэкаратыўныя расліны.
Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і на ўсходзе Паўночнай Амерыкі. На Беларусі 1 від — пералеска высакародная (Hepatica nobilis). Трапляецца ў лясах, на палянах, узлесках. Вырошчваюць як дэкаратыўныя расліны пералеску высакародную (Hepatica nobilis).