Перыферыйная прылада

Перыферыйная прылада (англ.: Peripheral device) — апаратура, якая дазваляе ўводзіць інфармацыю ў камп’ютар альбо выводзіць яе з яго[1].

Перыферыйныя прылады з’яўляюцца апцыянальнымі і тэхнічна могуць быць адключаны ад камп’ютара без страты яго працаздольнасці. Аднак пераважная большасць камп’ютараў выкарыстоўваецца разам з тымі ці іншымі перыферыйнымі прыладамі.

Вылучаюць тры асноўныя тыпы перыферыйных прылад:

Часам перыферыйная прылада належыць да некалькіх тыпаў, напрыклад, Прылада ўводу-вываду.

Звычайна перыферыйнай прыладай завуць дапаможнае абсталяванне, такое як камп’ютарная мыш альбо клавіятура, якія тым ці іншым спосабам падключаюцца да камп’ютара і працуюць сумесна з ім. Карткі пашырэння, нават відэакарткі[2], таксама належаць да перыферыі, яны падключаюцца па шынах ISA, PCI, PCI-X, PCI-express і іншых.

Аператыўная памяць (RAM, памяць з адвольным доступам) з’яўляецца памежным выпадкам. Нягледзячы на тое, што яна часта падключаецца да персанальных камп’ютараў і сервераў у выглядзе асобных плат (з інтэрфейсам SDRAM, DDR, DDR2 і інш.), яна з’яўляецца абавязковым кампанентам, без якога камп’ютар не можа функцыянаваць.

Зноскі

  1. Laplante, Philip A. (Dec 21, 2000). Dictionary of Computer Science, Engineering and Technology. CRC Press. p. 366. ISBN 0-8493-2691-5. Праверана June 17, 2014. «device that is used to put information into or get information out of the computer.»
  2. http://www.pcworld.com/article/200349/Adding_RAM_and_Cards_to_a_PC.html