Старажытны горад Петра* | |
---|---|
Petra** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Іарданія |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, iii, iv |
Спасылка | 326 |
Рэгіён*** | Арабскія краіны |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1985 (9-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Пе́тра (араб. البتراء — Аль-Батра, стар.-грэч.: Πέτρα — скала) — старажытны горад у паўднёвай Іарданіі, у мухафазе Маан. Вядомы сваёй скальнай архітэктурай і вадаправоднай сістэмай. Часам Петру яшчэ называюць Ружовым горадам з-за колеру камянёў, з якіх выразаныя яго пабудовы.
Атаясамліваецца са сталіцай Ідумеі (Эдома); праўдападобней жа заснавана ў 4 стагоддзі да н.э. як сталіца Набатэйскага царства[1]. Размешчаны на вышыні больш за 900 метраў над узроўнем мора і 660 метраў над навакольнай мясцовасцю, далінай Аравы, у натуральна ўмацаванай даліне Вадзі Муса («Даліна Майсея»). Праход у даліну толькі праз цясніны, размешчаныя на поўначы і на поўдні, тады як з усходу і захаду скалы стромка абрываюцца, утвараючы натуральныя сцены да 60 метраў у вышыню. Іншым буйным цэнтрам набатэйскай цывілізацыі была Хегра.
6 снежня 1985 уключаная ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, у 2007 годзе выбрана адным з новых цудаў свету. З'яўляецца сімвалам Іарданіі і яе найбольш наведваным турыстычным аб'ектам[2].