Петрыч — горад у Благоеўградскай вобласціБалгарыі. Адміністрацыйны цэнтр абшчыны Петрыч. Знаходзіцца прыкладна за 70 км на поўдзень ад цэнтра горада Благоеўград. Па даных перапісу насельніцтва 2011 года, у горадзе пражывала 28 902 чалавекі. Петрыч — другі па колькасці насельніцтва горад у вобласці, пасля Благоеўграда. Размешчаны ў Петрыцкай катлавіне на паўднёвым захадзе Балгарыі, непадалёк ад мяжы з Грэцыяй (горад па грэч.Πετρίτσι) і Паўночнай Македоніяй, ля паўночных схілаў гор Беласіца. Каля горада цячэ рака Луда Мара, прыток Струмешніцы.
Вышыня над узроўнем мора: 130—305 метраў, клімат пераходна-міжземнаморскі. Сярэдняя гадавая тэмпература +13,9 °C, сярэдняя студзеньская тэмпература +2,6 °C, сярэдняя тэмпература ў ліпені +25,6 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў — 670 мм, максімум зімой — 204 мм, а мінімум летам — 103 мм.